11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

98традыцыі, бо шматлікія факты сведчаць, што майстры слова добра ўсведамляюць мастацкуювартасць, філасофскія гарызонты гэтага жанру, але часам не імкнуцца звяртацца да яго дзеляяго самога, затое вельмі ахвотна, шырока, плённа выкарыстоўваюць, па-майстэрску ўводзячы ўтканку іншых твораў і надаючы афарыстычнасць і сваёй, аўтарскай, мове і мове сваіх герояў:Чалавек датуль малады, пакуль сам хоча ім быць! (Карпюк А. Данута); У маладосці душа ідумкі не абцяжараны развагаю аб мэтазгоднасці (Чорны К. Пошукі будучыні); Усё цячэ, усёстарэе, усё разумнее (Мрый А. Запіскі С. Самасуя); Пратаптаная сцежка заўсёды большвабіць (Кулакоўскі А. Васількі); Калі ня можаш перамагчы зло – то хоць назаві яго па імені…(Аблажэй А. Аптыпесімізм) і інш.Афарыстыка, выслоўнасць аўтараў – гэта перш за ўсё змест, думка, развага-ацэнка, а,як заўважыў адзін з герояў Я. Коласа (Сцёпка з аповесці “На прасторах жыцця”), “каб выказацьразумную думку, не трэба многа прыгожых і выкрутасістых слоў”. Гэта, зразумела, зусім неазначае, што пісьменнікі недаацэньваюць значэння трапнага слова як формы думкі.Але галоўнае сведчанне ўвагі майстроў слова да малых жанраў літаратуры – самаколькасць афарыстычных выказванняў у творах, іх лаканічнасць, адшліфаванасць формы,абагульняльны характар зместу, што выходзіць за сэнсавыя межы кантэксту, у якім нарадзіліся іжылі, і сам па сабе ахоплівае “сутокі неба і зямлі”: духоўны свет чалавека і яго практычнуюдзейнасць, мары і філасофію, побыт і чалавечыя ўзаемадачыненні, мараль і закон. Гартаючытворы беларускіх аўтараў, чытач пераканаецца ў філасофскай, культурнай, жыццёвай вартасцівыслоўяў, у іх глыбіннай значнасці для роздуму аб жыцці, для фарміраванняэтнанацыянальнага светаўспрымання і ўсялюдскай духоўнасці, для нашых сённяшніх ацэнак ірашэнняў. Напрыклад, у І. Шамякіна мы знаходзім: Без адчування малой зямлі няма адчуваннявялікай (Зона павышанай радыяцыі); Няма жыцця без палітыкі. І палітыкі без жыцця(Завіхрэнне); О, гэтыя ўмоўнасці жыцця! І без іх нельга, і трымацца іх – што закоўваць сябе ўланцугі ( Атланты і карыятыды); Усё робіцца простым, калі чалавек перастае думаць прасябе, пра жыццё... Калі галоўнае – дасягненне мэты (Сэрца на далоні); Жыццю вучыць жыццё(Выкармак); Ёсць хлеб – ёсць і будзе жыццё (Без пакаяння); Толькі маладыя могуць пускаць навецер не дні, а месяцы і гады ( Атланты і карыятыды); у В. Іпатавай: Маладосць ніколі неглядзіць на старых (Залатая жрыца Ашвінаў); ...хто ж, як не дзеці, нясе на сабе і ў сабе, усваёй крыві, бацькаву віну ці бляск подзвігаў? (Залатая жрыца Ашвінаў); ...жанчына, калі ёйчаго-небудзь хочацца, можа рабіцца відушчай не горай за самага вялікага мудраца (ВяшчунГедзіміна); Любоў – гэта дар, без яе не можа быць жыцця (Залатая жрыца Ашвінаў); Некожнаму даецца ў жыцці каханне, якое мацней за смерць, за адлегласць, за ўсе перашкоды.Але кожная жанчына марыць аб ім, кожная хоча быць адзінай – на ўсе гады, якія адпусціў Лёс,на ўсе выпрабаванні, на шчасце і няшчасце... (Залатая жрыца Ашвінаў); ...няўжо каханне неможа апраўдаць чалавека перад Богам? (Залатая жрыца Ашвінаў); Каханне можа быць дарам,але і насланнём таксама – тады трэба не даваць мораку браць над сабой верх (Залатаяжрыца Ашвінаў); Дзве рэчы робяць чалавека мудрым – веды, памножаныя на духоўнуюдысцыпліну, і каханне. І калі першага трэба дабівацца, можа, усё жыццё, то другое прыходзіцьсамо, нечакана, неспадзявана, як ... як маланка (Вяшчун Гедзіміна); у М. Танка: Ну штопажадаць чалавеку, Які на свет гэты з’явіўся? Сяброў у цяжкую гадзіну, Бо ў добры час –многа іх будзе… (*** Ну што пажадаць?); Камнем кідаюць пасля дружбы, Пасля кахання ізнявагі… (Рэабілітацыя камня); Некаторыя запаўняюць сваё жыццё рознымі рэчамі таму,што ў дзяцінстве не мелі ніякіх цацак (Лісткі календара); Старасць – час, калі не маеш права,Апроч сну, адпачынку, спакою, Ні на адзін дзень адкласці свае справы… (Старасць – час, каліне маеш права); Цяжка з успомненых фрагментаў скласці жывы вобраз чалавека, які адышоўад нас, але з адсутнасцю якога ты ніколі не зможаш пагадзіцца (Ля нарачанскага вогнішча); Зжыццём трэба развітвацца непрыкметна, нікога не турбуючы (Лісткі календара) і інш.Часцей за ўсё афарыстычныя выслоўі сустракаюцца ў празаічных творах, радзей – упаэтычных і драматургічных. На наш погляд, гэта тлумачыцца тым, што афарызм – тэкстдругасны, для стварэння якога неабходныя экстралінгвістычныя элементы: звышмоўнаяінфармацыя, псіхалагічныя, сацыяльна-культурныя фактары, менталітэт, палітычнаестановішча, сітуацыя зносін.У цяперашні час назіраецца ўзмацненне цікавасці да афарыстыкі, менавіта дабеларускай. Гэты ёмісты, кароткі і мудры жанр літаратуры становіцца адным з самыхпапулярных і перспектыўных яе кірункаў. Але, нягледзячы на жыццястойкасць афарызмаў, на іхшырокае ўжыванне, фенамен афарызмаў яшчэ не вывучаны ўсебакова і ў належнай ступені.Гэта ж датычыцца лінгвістычнага даследавання такіх моўных праяў, уласцівых шэрагу

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!