11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

76У мініяцюрах Янкі Брыля сканцэнтраваны многія ключавыя словы, характэрныя для ўсёйяго творчасці, напрыклад, асацыятыўны рад: Маці – Радзіма – Народ – Мова – Песня. ВобразМаці набывае глыбокае мастацкае абагульненне. Маці – гэта мера дабрыні, носьбіт народнаймудрасці, маральная апора грамадства:Старэнькай маці, калгасніцы, адняло мову. Прыляцеў самалётам вучоны сын, два днісядзеў над ёй, і толькі на трэці яна апрытомнела. І першае, што сказала – спытала:– А ці абедаў жа, сынок?..Колькі яму – пажылому мужчыне, былому ваяку – каштавала, каб не заплакаць!..[3, 26-27].Паняцце Радзімы ў мініяцюрах выразна дэталізуецца. У многіх кантэкстах пісьменнікпаказвае на яе каштоўнасць і неабходнасць у жыцці кожнага чалавека:Здаецца, упершыню адчуў сябе так радасна і лёгка там... хачу сказаць – дома, або ўродных мясцінах, пра якія мне хочацца пісаць, пра якія я пачынаю думаць – абы ўзяўся запяро[3, 75].Пачуцці да Радзімы выяўлены ў натуралістычных замалёўках беларускай прыроды, якаяз’яўляецца захавальніцай тайнаў жыцця:Якая раніца для засевак!.. Так і хочацца стаць на калені – з сявенькай, каля мехазярнят – у пухкай, цёплай раллі, што добра падышла, як падыходзіць удала расчынены ізамешаны хлеб!.. [3, 142].У аўтарскіх кантэкстах бачыцца і ўменне ўзвышана і шчымліва перадаць любоў дабеларускага народа:Бабулі і цёткі, што гасцінна сустрэнуць вас хлебам, якога ў многіх раней – такнядаўна яшчэ! – або зусім не было, або бывала ў абрэз.Хлебам і малаком, а ўвечары – маладой, на дварэ згатаванай бульбай, з дамавітым,утульным пахам кропу... Хлебам і словам нашай шчырай гасціннасці... [3, 74].Патрыятычная ідэя выяўляецца і праз адносіны аўтара да роднай мовы. У мініяцюрахможна знайсці выказванні пра значнасць роднай мовы для існавання народа, для гарманічнагаразвіцця асобы. Актуалізацыю зазнае таксама кожнае яркае беларускае слова, найперш эпітэт,метафара, параўнанне: У крузе пражэктарнага святла ўсхваляваная чародка людзей; над імі –былінны, васняцоўскі месяц [3, 131]. Хлебна-сасновая цішыня [3, 136].У раннім сонцы рабінардзіць цёмна-аранжавымі шышкамі церпкіх, аскомістых ягад. А ўвечары, калі на захадзе сонцаўстануць хмары, – палахліва шуміць магутны явар, пабліскваючы сівай падкладкай лісця[3, 143]. Яблыні выпростваюць замлелае пад яблыкамі голле, а яблыкі, на дзіва сёлетаўрадлівыя, ружовымі, духмянымі сонцамі кладуцца ў скрыні са свежай дранкі, на свежуюжытнюю салому [3, 142].Чуццё мовы, інтуітыўнае адчуванне законаў яе развіцця дазваляе Янку Брылю ўпэўненаі нязмушана карыстацца родным словам. Даволі часта ў мініяцюрах аўтара заўважаюццагутарковыя словы, перанесеныя ў літаратурны твор з дыялектнай мовы: – Нажыў я, браце,напільнік!.. – кажа пра сваю бабу дзядзька. Худы, падчапісты, шапялявы [3, 160]. Спакойны,целюкаваты дзядзька, які вярнуўся з вайны паранены ды з ордэнам і медалямі, расказвае ўгасцях... [3, 158]. Пастух, пажылы і падсухі мужчынка, злосна сцёбае коз пугай [3, 52].У мініяцюрах Янкі Брыля важнай выступае слоўная дэталь, што вылучаецца на першыплан, прыкоўвае ўвагу чытача. Высокая ступень мастацкай дэталізацыі выяўляецца празужыванне ўсіх часцін мовы – прыметнікаў: Чарнявая, дужая прыгажуня, дзеўка на ўсю ваколіцу[3, 46]. Гарачы, парны поўдзень [3, 42]; дзеясловаў: Над лугавой ды лясной палескай рачулкайпяюць, шчабечуць, крычаць птушкі – амаль зусім невядомыя, як у маленстве [3, 84];назоўнікаў: А ў чыстай, новай хаце – сонца, смалістыя сцены, заплаканая маладзіца і румяны,замурзаны хлопчык, які ўсё ные каля таты, трэцца, як коцік, і ... не плача [3, 43]. Частапісьменнік звяртаецца да дэталяў, якія адлюстроўваюць характар дзеяння. Разгортваючыся ўаднародны рад, яны ўзмацняюць уражанне, ствараюць павышаную напружанасць у творы:Бацька выпіў гарэлку, а маці прыгубіла піва. І пачалі есці – проста, салідна, зладжана, якядуць людзі працы [3, 48]. А ён, звыштэрміновы старшыня ў адпачынку, з тоўстымгадзіннікавым ланцужком на поясе, у наглянцаваных ботах, ішоў побач, з гаманлівымстаткам, і здаволена, больш дурнавата, чым салідна, усміхаўся [3, 48].Песня, як і Мова са Словам, таксама выступае абранніцай душы Янкі Брыля. Яна –адзнака высокай культуры, духоўнай велічы, маральнага і эстэтычнага багацця народа, прашто сведчыць адна з мініяцюр аўтара:

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!