11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

74Літаратура1. Теория литературы : учеб. пособие для вузов : в 2 т. / под ред. Н.Д. Тамарченко. – М. :Издательский центр «Академия», 2004. – Т. 1 : Теория художественного дискурса. Теоретическая поэтика /Н.Д. Тамарченко, В.И. Тюпа, С.Н. Бройтман. – 512 с.2. Литературный энциклопедический словарь / под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева ;редкол.: Л.Г. Андреев [и др.]. – М. : Сов. энцикл., 1987. – 752 с.3. Markiewicz, H. Główne problemy wiedzy o literaturze / H. Markiewicz. – 3-e wyd. – Kraków :Wydawnictwo literackie, 1970. – 408 s.4. Słownik terminów literackich / M. Głowiński [i in.] ; pod red. J. Sławińskiego. – 5-e wyd. – Polska(Wrocław, Warszawa, Kraków) : Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 2008. – 706 s.5. Мішчанчук, М. І. Уводзіны ў літаратуразнаўства : хрэстаматыя / М.І. Мішчанчук, М.Ф. Шаўлоўская. –3-е выд. – Мінск : УП “ІВЦ Мінфіна”, 2004. – 363 с.В.М. Касцючык (Брэст, Беларусь)АСАБЛІВАСЦІ СЛОВАЎЖЫВАННЯ Ў МІНІЯЦЮРАХЯНКІ БРЫЛЯАпошнім часам мастакі слова асабліва актыўна звяртаюцца да жанру мініяцюры, эсэ,замалёўкі. Пры выразнай эвалюцыі згаданага жанру на першы план выводзяцца “не знешнія,даволі размытыя, няўлоўныя прыкметы, а ўнутраная канцэпцыя чалавека, дзе індывідуальнасцьузведзена ў звышкаштоўнасць” [1, 77].У сучаснай беларускай літаратуры ніхто так часта і так плённа не звяртаўся дамініяцюры, як Янка Брыль. Усе яго зборнікі мініяцюр маюць філасофскую скіраванасць і тонкілірызм. На гэта звяртала ўвагу мовазнаўца Ніна Гілевіч, слушна адзначаючы: “Дамінантаймастацкага стылю Янкі Брыля прынята лічыць лірызм з ярка выяўленым эмацыянальнаацэначным,паэтычным пачаткам. Аднак талент пісьменніка цесна яднае лірызм з гумарам іфіласафічнасцю” [2, 17].Нягледзячы на сціслую форму, мініяцюры Янкі Брыля выяўляюць маштабнасць ахопурэчаіснасці. Яны звычайна ўпісваюцца ў кампазіцыю, дзе ёсць завязка, асноўная частка зхарактарыстыкай падзеі і выснова пісьменніка:Учора быў першы раз у Жупранах.Магіла, помнік і, у касцёле, партрэт Багушэвіча.Радасна, дзіўна, што ён – не легенда, не гістарычнае штосьці, а чалавек, які зусімпаблізу жыў, памёр і пахаваны тут вось, побач з маці і сястрой, на звычайных вясковыхмогілках, дзе на кожным помніку па некалькі пацешных памылак...І другое пачуццё. І здзіўленне, і недаўменне, і пашана да таго, хто блізу сто гадоўтаму назад упарта, як парастак паміж плітамі тратуара, пралез паміж дзвюма стыхіямі,рускай і польскай, насуперак усім, уключаючы і сваіх найбліжэйшых, пралез і вырас са сваім ізрэбным, і глыбока, па-народнаму, па-хлебнаму свежым беларускім словам. І славы не было, атолькі адчуванне абавязку.Шчасце наша, відаць, у нашай апантанасці [3, 69].Аднак нярэдка асобны абразок уяўляе сабой, здаецца, толькі што пачутую гутарку, якаяўразіла Янку Брыля выключнасцю зместу ці проста трапным словам:Старая бедная баба, выпіўшы кубак паранага малака, якога ёй прынесла суседка:– Вось я і ачалавечылася!.. [3, 96].Самаздаволены маэстра піша па-беларуску “шляпа”, “укусна”, “бракну”, “кузнец”. Уадказ на крытыку крычыць:– Трэба смялей набліжаць нашы братнія мовы!На невуцтве – “вялікая палітыка” [3, 98].Даволі частым сродкам аўтарскага апісання выступае намінатыўны сказ. Ён вельмілаканічна называе прадметы і іх прыкметы:Маладая, сопкая бульба. Густое, з пограба, кіслае малако. Маласольныя агурочкі.Процьма садавіны.Апоўначы – ціхі месяц на ўсходзе.Поўня [3, 140].

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!