11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

73Як бачна, фабулу характарызуюць катэгорыі мастацкага часу і прасторы, элементысюжэта і іх суадносіны, наяўнасць сюжэтных ліній і іх колькасць. Акрамя гэтага тэарэтыкізвяртаюцца і да праблем літаратуразнаўчага метаду (праўдападабенства), і да кампазіцыйныхскладнікаў (працягласць аповеду), і да эматыўных характарыстык. Паўстае пытанне праадносіны вылучаных характарыстык да аб’екта сюжэталогіі. Улічваючы крытэрыі, вызначаныядля падзелу аб’ектаў сюжэталогіі і нараталогіі, прыходзім да высноваў, што ў працы Г.Маркевіча, як і большасці еўрапейскіх даследчыкаў літаратуры, названыя галінылітаратуразнаўства разглядаюцца не асобна, а ва ўзаемасувязі.Нараталогія пачынала сваё існаванне ў русле сучаснай семіялогіі і ўключаладаследаванні “ над мадэлямі стварэння фабул (ці так званымі наратыўнымі граматыкамі),схемамі фабульных упарадкаванняў і вылучэннем іх тыпалагічных разнавіднасцей” [4, 332].Такім чынам, можна сказаць, што прадмет даследавання нараталогіі ўключаецца ў прадметдаследавання сюжэталогіі. Аднак відавочна, што падобная вузкая структуралісцкаянакіраванасць нараталогіі з часам змянілася. Сёння гэтая галіна літаратуразнаўства не толькі іне столькі спрабуе “акрэсліваць шэрагі элементарных і інварыянтных адзінак, з якіх узнікаюцьрозныя фабулы”, апісваць механізмы стварэння фабул, што ўключае і “правілы камбінавання адзінак і правілы дапушчальных трансфармацый, якім яны могуць падвергнуцца” [4, 332]. Уканцы 60-х гадоў у еўрапейскім літаратуразнаўстве нараталогія змянілася ў выніку пераглядуструктуралістычных падыходаў з пазіцыі камунікатыўных уяўленняў аб прыродзе мастацтва.Наратолагі не адмаўляюцца ад паняцця “глыбіннай структуры”, якая ляжыць у аснове кожнагалітаратурнага твора, але галоўны акцэнт пачынаюць рабіць на працэсе рэалізацыі гэтайструктуры ў ходзе актыўнага “дыялагічнага ўзаемадзеяння” пісьменніка і чытача.Такім чынам, катэгорыя чытача ўплывае на змену аб’екта і адпаведна прадметадаследавання нараталогіі, якія ў такім асэнсаванні прынцыпова адрозніваюцца ад аб’екта іпрадмета сюжэталогіі. Паколькі камунікатыўная прырода літаратурнага твора прадугледжваеўключэнне ў сферу навуковых даследаванняў катэгорый адпраўшчыка інфармацыі (адрасанта,аўтара), камуніката (літаратурнага твора) і атрымальніка інфармацыі (адрасата, чытача), топрадмет сюжэталогіі здаецца больш вузкім, таму што разглядае толькі пытанні, якія тычаццамастацкага свету літаратурнага твора (камуніката). Але ў працэсе даследавання сюжэталагічныхкатэгорый нельга не ўлічваць “сістэму абумоўленасці прымянення знакаў, г. зн. заканамернадэтэрмінаванай суаднесенасці, па-першае, з пазалітаратурнай рэальнасцю (прынцыпадлюстравання рэчаіснасці ў мастацтве ) і, па-другое, з мастацкай традыцыяй як сістэмайпрынятых літаратурных канвенцый”, што вынікае з камунікатыўнай прыроды літаратуры [5, 220].У сваю чаргу нараталогія без навуковых высноў сюжэталогіі не можа прадуктыўна працаваць урусле аднаго са сваіх асноўных палажэнняў, даючы “ тэарэтычнае абгрунтаванне шматлікіхапавядальных інстанцый, якія выступаюць у ролі членаў камунікатыўнага ланцуга, па якімажыццяўляецца “перадача” мастацкай інфармацыі ад пісьменніка да чытача, што знаходзяцца нарозных полюсах працэсу мастацкай камунікацыі” [5, 219].Зразумела, што немэтазгодна вылучаць толькі пэўныя элементы твора і аналізаваць іхадасоблена ад астатніх структурна-кампазіцыйных адзінак, якія разам з першымі ствараюцьмастацкую цэласнасць. Але тэрміналагічная расплывістасць і неакрэсленасць прадметадаследавання таксама не спрыяе атрыманню навукова аб’ектыўных высноў. Таму прыдаследаванні мастацкага твора ў русле сюжэталогіі ўвагу варта засяроджваць на наступныхпазіцыях:1) мастацкі час і мастацкая прастора;2) фабула як цэлае і фабульныя адзінкі, сюжэт, сюжэтная лінія;3) віды фабул, віды сюжэтаў, сюжэтныя мадэлі і сюжэтныя схемы.Катэгорыю кампазіцыі, як і некаторыя іншыя нараталагічныя катэгорыі, можна ўжывацьпры неабходнасці для даследавання катэгорый часу і прасторы ці суаднесенасці частак сюжэта.У літаратуразнаўстве прынята лічыць, што кампазіцыя мастацкага твора складаецца з некалькіхэлементаў. Разам з кампазіцыяй персанажаў, спосабаў аповеду і іншымі сферамі сюдыадносіцца таксама кампазіцыя “падзей і ўчынкаў (кампазіцыя сюжэта, якую часам называюцьфабулай)” [2, 164]. Такім чынам, даследаванне мастацкага матэрыялаў павінна адбывацца намяжы сюжэталогіі і нараталогіі, што непазбежна ў эпоху навуковага сінкрэтызму.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!