11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

72фабула – тое, як такія падзеі пададзены аўтарам у мастацкім творы. Апошняе меркаванне бярэсвой пачатак ад традыцый клісіцыстаў XVII ст., але яно ўтрымлівае тэарэтыка-метадалагічнуювыразнасць, прытрымлівацца якой мэтазгодна ў рамках дадзенай працы. «Сюжэт – развіццёдзеяння, рух падзей у апавядальных і драматычных творах, калі-некалі і ў лірычных» [2, 431].«Фабула – апавяданне пра падзеі, выяўленыя ў эпічных, драматычных, а часам і ліраэпічныхтворах, у адрозненні ад саміх падзей – ад сюжэта твора» [2, 461].Такім чынам, можна адносіць да другой групы паняццяў сюжэталогіі фабулу якаўтарскае мастацкае ўвасабленне сюжэта, сюжэт як цэлае і кампаненты сюжэта. Калі лічыцьасобную сюжэтную лінію кампанентам адной мастацкай фабулы, то трэба яе разглядаць удругой групе паняццяў. Сюды ж неабходна аднесці паняцце комплекса матываў (як большвузкае ў параўнанні з азначэннем фабулы). У сістэме кампанентаў сюжэталогіі неабходнатаксама разглядаць віды сюжэтаў і іх асаблівасці. Паколькі так званыя “вандроўныя” сюжэтыможна лічыць адным з відаў сюжэтаў, а менавіта яны могуць з’яўляцца мадэлямі, “што ляжаць уаснове будовы сюжэта”, да трэцяй групы паняццяў сюжэталогіі варта аднесці класіфікацыі відаўсюжэтаў і пытанні іх функцыянавання.Польскі тэарэтык літаратуры Генрых Маркевіч у працы “Główne problemy wiedzy oliteraturze” (“Галоўныя праблемы ведаў пра літаратуру”) пералічвае наступныя “прынцыповыярысы, што характарызуюць фабулу”:1) “яе адносіны да жыццёвага праўдападабенства” (ступень адпаведнасціпрадстаўленага фабулай мастацкага свету рэаліям жыцця, верагоднасць апісаных падзей зпункту гледжання чытача);2) “спосаб матывацыі здарэнняў і ступень магчымасці іх прадбачання” (наяўнасцьаўтарскай “падказкі” чытачу ці абумоўленасць наступнай падзеі мастацкага свету толькіпапярэднімі здарэннямі; адсутнасць матывацыі і адпаведна немагчымасць прадбачання;прадказальнасць развязкі ў выніку кампазіцыйнай шаблоннасці твора);3) “іх адна- альбо шматлінейнасць” (у сэнсе наяўнасці адной альбо некалькіхсюжэтных ліній);4) “кампазіцыйная сувязь (прычынна-выніковая сувязь здарэнняў, тоеснасцьперсанажа, групы персанажаў ці асяроддзя, тэрытарыяльная альбо сінхранічная сувязь,праблемная сувязь, варыянтная, аспектавая, аналагічная, градацыйная, кантраставая сітуацыя,асацыятыўная сувязь)” (пад тоеснасцю персанажа разумеецца нязменнасць галоўнай дзейнайасобы, калі на працягу аповеда адзін галоўны герой не замяняецца іншым; аналагічнаразумеецца паняцце тоеснасці групы персанажаў ці асяроддзя);5) “падбор і ўпарадкаванне тыповых фабулатворчых функцый і іх размеркаваннепаміж персанажамі твора” (сувязь пачатка і канца твора з тым ці іншым персанажам, рухфабульнай плыні з дапамогай падзей вакол аднаго ці некалькіх герояў, сувязь змены месцадзеяння са зменай персанажа і г.д.);6) “працягласць альбо дыскрэтнасць аповеду” (абавязковая матываванасцьнаступнай падзеі мастацкага свету папярэдняй і іх лагічная паслядоўнасць ці “пропуск” пэўныхпадзей адпаведна аўтарскаму бачанню);7) “перавага дынамічных альбо статычных секвенцый”, вонкавых ці ўнутраныхпадзей (пад “секвенцыямі” разумеецца паслядоўнасць здарэнняў; “падзеямі” польскі даследчыкназывае толькі вонкавыя здарэнні, адасабляючы ад іх унутраныя як здарэнні іншага парадку);8) “тоеснасць альбо зменнасць месца фабулы” (пад тоеснасцю разумееццасупадзенне месца фабулы на працягу падзей аповеду);9) “суаднесенасць часу фабулы і непасрэдна выяўленага часу” (іх супадзенне цінесупадзенне; дыскрэтнасць часу можа значна скараціць непасрэдна выяўлены час (мастацкі) упараўнанні з фабульным часам);10) “суаднесенасць часавага парадку прадстаўленых падзей і часавай паслядоўнасціаповеду” (выкарыстанне прыёму памяці, часу іншабыцця героя (сон, мара, трызненне і г.д.)рэтраспекцыйных зваротаў);11) “тэмп аповеду, аднароднасць ці зменлівасць эматыўных якасцей” (часта тэмпаповеду змяняецца разам са зменай эматыўных якасцей, але нельга казаць пра яго залежнасцьад іх; бясспрэчна, што аўтар, мяняючы тэмп, уплывае на эматыўныя характарыстыкі аповеду);12) “пазнавальная пазіцыя апавядальніка да прадстаўленага мастацкага свету” (падпазнавальнай пазіцыяй апавядальніка маецца на ўвазе аповед ад трэцяй (так званы“ўсязнаючы апавядальнік”) ці ад першай асобы) [3, 85].

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!