11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

58создания сказки” [3, 421]. Менавіта народныя казкі, легенды, паданні ўводзяць чалавека ў светгарманічных пачаткаў жыцця. Яны вызначаюцца непаўторнасцю вобразаў старажытнай паэзіі,населены міфалагічнымі істотамі беларускага фальклору (лесунамі, русалкамі, вадзянікамі).Гэтым зваротам да народных вытокаў М. Багдановіч значна пашырае мастацкія сродкі і прыёмыбеларускай паэзіі, узбагачае вобразную сістэму.Творча пераасэнсоўваючы фальклорна-міфалагічныя вобразы, паэт напаўняе іхрэальным зместам, чалавечымі эмоцыямі і роздумам. Яму ўдалося пазбегнуць стылізаванасці,захаваць непасрэднасць, свежасць паэтычнага бачання беларуса. Пры гэтым вершыпрывабліваюць лаканічнасцю, выразнасцю, асаблівай рытмікай, якая набліжаецца да народнайказкі.З усіх вершаў цыкла “У зачараваным царстве”, дзе найбольш яскрава адлюстроўваюццаміфалагічныя вобразы, можна выдзяліць “Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун”, “Возера”,“Вадзянік” і “Завіруха”. На іх звярнулі ўвагу і балгарскія перакладчыкі.Мастацкі пераклад мае два бакі: ён уяўляе не толькі “пераклад” твора з адной мовы наіншую, але і “перавод” яго з адной нацыянальнай культуры ў другую. Успрыманне чытачомдадзенага твора залежыць ад таго, наколькі тэкст суаднёсся з душэўным настроемперакладчыка, што дазваляе глыбей пранікнуць у нацыянальныя асаблівасці перакладногаматэрыялу і знайсці адэкватныя выразы ва ўласнай мове. Калі творчасць якога-небудзь паэтазападае ў душу інтэрпрэтатара, адпавядае яго ўласным думкам, тады, па словах Х. Папова,“праца перакладчыка становiцца прыемнай i прыносiць глыбокае задавальненне” [1, 5].М. Багдановiч сам быў выдатным перакладчыкам і прытрымліваўся тэарэтычныхвысноваў А. Пушкiна, М. Мiхайлава, М. Горкага i iншых мастакоў слова, якiя адмаўлялiдакладны падрадкоўны пераклад. Беларускi паэт патрабаваў перадачы не лiтаральнага зместуверша, а яго “духу”: “Можна пiсаць не намагаючыся падрабiцца пад народную песню, але ўнародным духу” [3, 290].Творчасць М. Багдановіча захапіла балгарскіх літаратараў “вытанчанасцю радка,высакароднай думкай і эмацыйнай свежасцю” [1, 45], паэтычным эксперыментам, наватарстваму беларускім вершаскладанні. Большая частка перакладаў вершаў М. Багдановіча належыцьХ. Папову, які выпусціў зборнік “Златни струни”. Тут беларускі мастак успрымаецца як паэтсімвалістычнага напрамку, з характэрнымі для таго часу мастацкімі прыёмамі (яркаякаляровасць, роля сімвалаў). Перакладчык убачыў у паэзіі М. Багдановіча асаблівуючуллівасць, дасканаласць форм. Ён настройвае чытача на сустрэчу з Паэтам, які ўслаўляепрыгажосць і свабоду, гармонію чалавека з прыродай. “Паэтычныя цыклы… – гэта часткіадзінага залатога яблыка, сталай лірыцы, у якой сабраны паэтычны геній беларусаў” [1, 5].М. Багдановіч дасканала даследаваў беларускі фальклор, таму ў вершах узнавіў ужопазабытыя міфічныя вобразы лесуна (дух леса), пана Падвея (увасабленне зімовай стыхіі),вадзяніка (дух рэк і азёр). У балгарскіх перакладах аднак гэтай разнастайнасці не адчуваецца.Х. Папоў, імкнучыся зрабіць гэтыя вобразы больш зразумелымі для балгарскіх чытачоў,надзяляе ўсіх адзіным іменем “горски дух” (“лясны дух”): “Чу ли горския дух? Пак засвирил етой…” (“Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун”), “Тук лес шумял с ели, с води, / тукгорски дух живял преди” (“Стаяў калісь тут бор стары, / І жыў лясун у тым бары” з верша“Возера”). Назву верша “Вадзянік” Х. Папоў таксама пераклаў як “Горският дух”. У гэтым творыбеларускі паэт вельмі каларытна апісвае вадзяніка: “сівавусы, згорблены”, “залег між цінай”,“твар травой аблутана, быццам павуцінай”. Другі слупок верша паказвае тое, што бачыцьістота: навакольная прырода – вада, асака, лаза, хвалі – спіць адвечным сном, што прывабнастану старога вадзяніка. Х. Папоў па-свойму інтэпрэтаваў верш, акцэнтуюча ўвагу не на вобразевадзяніка, а на праявах прыроды, дзе ёсць не толькі настрой “адвечнага сну” (“тишината нахрасти и повети”), але і пабочныя гукі – “коне трополят”, “звън на подковите”, “иде да викна”,“смях ракитите”, чаго мы не ўбачым у творы беларускага аўтара.Міфічны вобраз пана Падвея паўстае ў вершы “Завіруха”. Твор вельмі дынамічны інасычаны рознымі адценнямі гукаў: “у бубны дахаў вецер б’е”, “грыміць”, “звініць”, “пяе”, спеўліецца”, “гудзіць”. Малюнак верша нагадвае звар’яцелы танец, які выконваюць пан Падвей ізавея, “сп’янелыя” “снежным віном”, “дзікім хмелем”. Рытмічнасць надаюць і лексічныя паўторы(“У бубны дахаў вецер б’е, / Грыміць па ім, звініць, пяе”).На балгарскай мове гэты верш вядомы ў перакладзе Найдана Вылчава, які паспрабаваўзахаваць дынамічнасць, гукапіс, агульны настрой арыгінальнага верша: “бушува бесен вихър”,“ламаринено дан-дан”, “звън”, “брулят”, “пее”, “пир е дигнал”. Але пры гэтым аўтарскі паўторН. Вылчаў не захаваў, а перадаў са зменамі (параўнайце: “бушува бесен вихър вън”, “бушуват

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!