11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

52схіляе мастака да эканоміі і асаблівай ёмістасці мастацкіх сродкаў. Напрыклад, не толькі як"тэхнічны" абмен інфармацыяй прачытваецца дыялог з апавядання Віктара Карамазава"Дзяльба кабанчыка" паміж маці і яе сынам Сцяпанам, які прыехаў з горада, каб дапамагчыстарой па гаспадарцы."Маці сама знайшла словы, ціхія і простыя, нібы не заўважыла сынавай разгубленасці:– Вось ты, Сцёпа, узяў мяне за руку, і яна ўжо заныла. – Левай памацала правую, падлокцем. – Сёння ноччу была аднялася. Я і ў хустку ўкручвала, і шкіпінарам націрала.– Да доктара ці хадзіла?– А што доктар? Кажа, гэта ад нерваў. Ад сэрца. А калі так, то якое лячэнне?– Як жа ты робіш? – паспачуваў Сцяпан.– А так і раблю. Пасяджу, пастагну, крыху адпусціць. А пасля зноў. Добра, штопрыехаў. А то б і не ведала, як з кабаном управіцца" [5, 540-541].Дыялог паміж маці і сынам не толькі дае сюжэтную завязку апавяданню, уводзіць чытачаў той кругаварот клопатаў і турбот, якімі жывуць героі, але і дае першую падказку да разуменняіх духоўнага вобліку. За "тэхнічнымі", "бытавымі" рэплікамі відавочна адчуваецца ненадуманыклопат са Сцяпанавага боку аб маці, якая з гадамі не маладзее. Яна, стомленая адзінотай,відавочна, хацела б расказаць сыну больш, чым гаворыць, але сорам за сваю слабасцьперашкаджае ёй выказаць свой боль.Навукі з розных бакоў даследвалі магчымасці дыялога. Псіхалогія і філалогіяпадыходзяць да праблемы, узброеныя тымі метадамі, якія адпавядаюць іх прыватнанавуковыммэтам. Праблема дыялога на сваім даследчым матэрыяле і ў сваёй філасофскай парадыгмераскрываецца ў працах шмат якіх філосафаў ХХ стагоддзя. Па-рознаму, але арыгінальна іглыбока разумеюць ролю дыялога Э. Фром, які аналізаваў адчужэнне з пазіцый марксізму інейрафрэйдызму, і М. Бахцін, які даследваў эстэтыку. У наш час гэта цячэнне стваралі іасабліва паслядоўна развівалі М. Бубер і С. Франк, Ф. Розенцвейг і Э. Левінас. Дыялог уфіласофскім прачытанні становіцца ў адзін сэнсавы рад з такімі паняццямі, як мысленне ітворчасць.Для філосафаў-дыялагістаў не ўсякае моўнае ўзаемадзеянне – дыялог; і ў той самы часадсутнасць моўных зносін паміж дзвюма ці болей асобамі не азначае, што адсутнічаедыялагічная сітуацыя. Не абавязкова для сапраўднага дыялога карыстацца гукам; не патрэбнынават жэсты. Патрэбна толькі ўзаемная адкрытасць, "таму што там, дзе паміж людзьміналадзілася адкрытасць, няхай нават не ў словах, прагучала свяшчэннае слова дыялога" [6, 125].За рэплікамі герояў апавядання "Дзяльба кабанчыка" адчуваецца нашмат больш таго, штобыло прамоўлена. І гэты "другі" сэнсавы план узнікае дзякуючы таму, што яны бачаць у вачахадзін аднаго. Зрокавы кантакт, глыбіня чужых вачэй – вельмі важны этап у працэсе наладжваннядухоўна-інтэлектуальных зносін. В. Карамазаў надае гэтаму моманту вялікі псіхалагічны сэнс.Насцярожваюць паводзіны Колі, "матчынага старэйшага зяцька": "Вылез [з "жыгуля". – Н.Е.]і стаіць, галавы не падымаючы. Насупраць маці, Вера, Ніна, а ён уставіўся на кола, быццамакрамя кола нічога і нікога іншага не існуе... Падышоў, руку падаў, чубам – трыма валасінамі –матлянуў ветліва, вочы адвёў на хату, на акно" [5, 548]. Падкрэсленае нежаданне сустракаццапоглядамі, нежаданне ісці на зрокавы кантакт – знак духоўнай непаўнацэннасці зяця.Адводзіць вочы ўбок і Сцяпан. "Упартая стрыманасць у Сцяпанавай натуры змалку: рукупадаў і больш – ані знаку, што рады сустрэчы з домам, з маці. Але гэта – адно першая хвіліна.Потым як глянуў маці ў вочы, малыя, нявінныя, нейкія галубіныя, з самотнай пякучай чырванню,у гусцейшых, як апошні раз, калі бачыліся, маршчынках, сэрца скранулася: сунуўся халоднымносам у матчын твар, пацалаваў у шчаку. Ад непрывычкі засаромеўся сваіх раптоўныхпачуццяў – адхінуўся, апусціў вочы, быццам не ведаў, як апраўдацца" [5, 540]. Дыялог адбыўся,і гэта была размова людзей, блізкіх фізічна і духоўна. Праз усё апавяданне праследжваеццашлях Сцяпана да разумення сутнасці яго адносін з маці: "Яму вечна здавалася, што маці яго неразумее, а яна разумела, як сябе, бо ён быў яе часцінкаю – целам і душою" [5, 559]. Сцяпанспасціг на першы погляд простую ісціну аб сваёй роднасці з маці, і, калі глядзець глыбей, то і зцэлым светам, часцінай якога ён быў, але не заўсёды гэта ўсведамляў так востра і шчыра, як угэты момант адкрыцця. І гэтае разуменне дало яму сілу: Сцяпан адчуў адказнасць за лёс сваёймаці. Ён адзін з яе дзяцей змог увасобіць свае памкненні ва ўчынку і вярнуўся да маці ў тойсамы момант, калі яна адчувала найбольшую неабходнасць у падтрымцы.Чалавек павінен адчуваць сябе звязаным са светам. Кожнае праяўленне чалавека –пачуццё, думка, настрой ці жаданне, па М. Бахціну, пераўтвараецца "ў актыўна-адказны ўчынак".Жыццё чалавека напаўняецца значэннем, паколькі ён стварае сябе, стварае сваю душу.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!