11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

51А за гэтымі рысамі вельмі часта паўстае схаваная іронія ці непасрэдна выяўляецца вострасатырычная ацэнка трансфармаваных у вобразы жыццёвых рэалій.Родава-жанравае ўзаемадзеянне, стылёвыя змены ў мастацтве слова сталі асабліваадчувальныя ў беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя і ўзмацніліся ў сувязі зпрыходам у яе пакалення «шасцідзесятнікаў». У той час у літаратуры адбываліся складаныяўнутрыродавыя і ўнутрыжанравыя працэсы, хваля павышанай экспрэсіўнасці і эмацыйнасціператварала прадметны пачатак, дакументальную аснову ў пачуццевую стыхію, у плыньсвядомасці, суб’ектыўнае «я» выходзіла напаверх, разнявольвалася. У выніку гэтага эпаснабываў адзнакі лірыкі, з’яўляліся новыя жанравыя ўтварэнні: лірычныя экспрэсіі, лірычныязамалёўкі, імпрэсіі, споведзі, эсэ, ліра-эпічныя абразкі, «маленькія раманы», лірычныяаповесці і інш.Аднак для сучаснай беларускай літаратуры характэрны не толькі жанрава-стылёваядыфузія, але і тэндэнцыя да стабілізацыі класічных жанравых форм, імкненне пісьменнікаў мецьу сваёй нацыянальнай традыцыі пэўныя жанры і стылі. У ХХ стагоддзі, хоць і не так актыўна,выявіў сябе працэс засваення літаратурай традыцый класічнага мастацтва, што асаблівавыразна адбілася на творчасці пісьменнікаў – прадстаўнікоў мадэрнісцкай і постмадэрнісцкайплыняў. Храналагічныя рамкі выяўлення гэтай тэндэнцыі – першая трэць (творчасцьМ. Багдановіча, А. Гаруна-празіка, М. Гарэцкага, К. Чорнага-апавядальніка) і 80 – 90-я гады(творчасць Я. Брыля, Я. Сіпакова, Г. Марчука, З. Вішнёва і інш.) мінулага стагоддзя. Творчасціпрадстаўнікоў пакалення «шасцідзесятнікаў» таксама характэрна суіснаванне дзвюхадзначаных тэндэнцый: з аднаго боку, пісьменнікі імкнуліся да сінтэзу стыляў і жанраў нават намалой мастацкай прасторы і выпрацоўкі іх новых мадыфікацый, з другога – да адраджэння ізахавання, напрыклад, класічнай балады (Я. Сіпакоў), старадаўняй прытчы (А. Вярцінскі),навелы (М. Стральцоў). Творчая практыка многіх пісьменнікаў прадстаўнікоў філалагічнагапакалення засведчыла рух слоўнага мастацтва да выпрацоўкі новай мастацкай парадыгмыпаводле сінтэзу розных жанрава-стылёвых прыкмет, спалучэння эпічнага, лірычнага,дакументальнага, рэалістычнага і фантазійнага пачаткаў.Падагульняючы сказанае, адзначым, што жанрава-стылёвая дыфузія была абумоўленанараджэннем мастацтва, свабоднага ад строгай кананізацыі, уласцівай перыяду эйдэтычнага іранняга рэалістычнага мастацтва, давала магчымасць аўтарам выказацца па многіх набалелых,складаных пытаннях, выявіць уласныя перажыванні і глыбей пранікнуць у свет перажыванняўгерояў. У сучасным літаратурным працэсе адначасова адбываецца раз’яднанне і сінтэз розныхжанраў, стыляў і іх формаў, традыцыйнае не толькі ўплывае, але і супернічае з наватарскім.Н.В. Еўчык (Мінск, Беларусь)ДЫЯЛАГІЧНАЕ І МАНАЛАГІЧНАЕ СЛОВА Ў БЕЛАРУСКІМ АПАВЯДАННІ1950–1980-Х ГАДОЎВывучэнне дыялога як аднаго са спосабаў камунікацыі – вуснага абмену пытаннямі іадказамі паміж жывымі субяседнікамі – мае відавочную важнасць у жыцці чалавека і патрабуенавуковага даследавання. Лінгвістычны і літаратуразнаўчы аналіз праблем дыялагічнайпабудовы маўлення (калі яно супадае ў кропцы мастацкай літаратуры), часта ідзе блізкімішляхамі. Пэўнае супадзенне кірунку мовазнаўчых і літаратуразнаўчых пошукаў мы маем упытанні класіфікацыі дыялогаў. Так, М. Барысава [1, 116] выдзяляе парны, паралельны тыпыдыялогаў і палілог; А. Салаўёва [2] – дыялог-спрэчку, канфідэнцыяльную размову, дыялогэмацыянальныканфлікт і дыялог-унісон. Даследчык літаратуры А. Бялецкі [3, 169-193] (і ўследза ім В. Фашчанка [4, 107–125]) у аснову класіфікацыі прапанаваў пакласці крытэрый актыўнасцікожнага з субяседнікаў у працэсе маўлення, а таксама пэўны псіхічны стан. У адпаведнасці забранымі крытэрыямі выдзяляецца чатыры тыпы дыялога: дыялог з дамінантай выказванняаднаго з суразмоўцаў, дыялог-перакананне, дыялог-дыспут, дыялог-узаемадапаўненне. Апрочтаго, дыялог мае і прызначэнне ў агульнай кампазіцыі твора, і гэта дазваляе А. Бялецкамугаварыць пра існаванне дынамічнага дыялога (для стварэння сюжэтнай дынамікі) і дыялогадраматычнага, што ставіць мэтай усхваляваць слухачоў лёсам дзеючых асоб, падкрэсліцьзначэнне падзеі.Дыялогу ў літаратурным творы не ўласцівая монафункцыянальнасць. Асабліва яркагэтая адметнасць мастацкага тэксту выяўляецца ў апавяданнях – сам аб'ём "малога жанру"

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!