11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

50утварэнняў ці нават новых відаў. Гэты агульнакультурны працэс уплывае і на прыгожаепісьменства эпохі паэтыкі мастацкай мадальнасці – перыяду эксперыментальных пошукаў,зместавай і фармальнай свабоды, вызначае зрухі эстэтычнага характару ў літаратуры,абумоўлівае актыўнае родава-жанравае і стылёвае ўзаемадзеянне ў ёй.Жанравая і родавая стабільнасць пачала парушацца яшчэ ў эпоху Сярэднявечча іАдраджэння, калі ўзмацнілася роля суб’ектыўнага пачатку. Ускладнілася адлюстраванне герояўтвораў, аўтар пачаў перадавяраць свае функцыі апавядальніку, вобразы-рэаліі пачалісуседнічаць з вобразамі-сімваламі («Песня пра зубра» М. Гусоўскага, «Трэнас»М. Сматрыцкага, «Слова пра паход Ігаравы»). Ужо тады назіраўся двухадзіны працэсвыпрацоўкі і захавання фармальных і зместавых рысаў такіх сталых, традыцыйных жанраў, якэпапея, раман, ідылія, эпіграма, дыфірамб, трагедыя, камедыя, і набыццё імі новых адзнак падуплывам змен у жыцці і адпаведна ў мысленні мастакоў.Жанравая сістэма літаратуры, асабліва ў ХХ стагоддзі, з’яўляецца ў многім вынікамвыпрацоўкі новай вобразнасці, не кананізаваных прынцыпаў пісьма, сінтэзу традыцыйнага інаватарскага пачаткаў. Менавіта па гэтай прычыне сучасныя пісьменнікі ўсё меншпрытрымліваюцца жанравых канонаў. Некаторыя замежныя вучоныя (Ф. Брунэцьер, Ж. Жэнет,Б. Крочэ) калі не адмаўляюць існаванне жанраў, дык абавязкова прызнаюць іх залежнымівыключна ад творчай індывідуальнасці аўтара і таму ледзь не кожны твор адносяць да новагажанравага ўтварэння (класічныя прыклады – «Мёртвыя душы», названыя М. Гогалем паэмай,прыпавесці В. Быкава і Я. Сіпакова). Гэтыя і некаторыя іншыя літаратуразнаўцы з’яўляюццапраціўнікамі жанравага ўзаемапранікнення і бачаць у ім адну з галоўных прычын разбурэннямастацтва. Нам жа блізкая пазіцыя тых вучоных (М.М. Бахцін, У.Д. Дняпроў, Г.М. Паспелаў іінш.), якія лічаць жанравую дыфузію дзейсным сродкам фармальнага і змястоўнага абнаўленнялітаратуры.Працэс узаемапранікнення жанравых асаблівасцей, вяртанне да неасінкрэтызму ўсёбольш вызначае жанравы рух сучаснай прозы, абумоўлівае змены ў структуры эпічнага твора івыяўляецца найперш праз узмацненне галоўным чынам ролі суб’ектыўна-аўтарскага, асабістагапачатку. Суб’ектыўныя прынцыпы арганізацыі матэрыялу (павышэнне арганізуючай роліаўтарскай свядомасці, заглыбленасць аўтара ў сферу сваіх асабістых перажыванняў і пачуццяў)прыводзяць да парушэння прапорцый у перастварэнні рэчаіснасці і, як вынік, да той ці іншайформы суб’ектывізму. Паколькі эпас апісальны, «прывязаны» да сюжэта і факта, то мастакіслова імкнуцца пераадолець зададзенасць на аб’ектывізм, адысці ад родавых абмежаванняў,надаць большую важкасць свайму ўласнаму выказванню, суб’ектыўнай ацэнцы з’яў. Адсюль іпрыкметы, якія часта назіраюцца сёння: героем эпічнага твора выступае асоба, што становіцца іаб’ектам лірыкі.Праецыраванне настрою асобы на аб’ектыўны свет прыводзіць не толькі дасвоеасаблівай суб’ектыўнай інтэрпрэтацыі рэчаіснасці мастаком, але і да трансфармацыі ўсіхэлементаў жанрава-стылёвай структуры мастацкага твора – ад выбару і апісання з’явы, падзеіда асобных элементаў стылю, уключаючы асаблівасці сінтаксісу. У пабудове сюжэта аўтарлірыкне прытрымліваецца перадачы лагічнай паслядоўнасці падзей, аддае перавагу непаступоваму разгортванню фабулы, а паказу складанага і супярэчлівага працэсу духоўнагаросту, прасвятлення (ці ачарсцвення) асобы, руху яе пачуццяў і думак. Па гэтай прычынетворам уласцівая даволі свабодная прасторава-часавая арганізацыя (хранатоп), павышанаяэмацыянальнасць, суб’ектыўнасць аўтарскай ацэнкі, спавядальнасць. Адзначаныя змены ўэпічным творы служаць асноўнай мэце – паказаць станаўленне духоўнага свету асобы,сканцэнтраваць увагу рэцыпіента на эвалюцыі характару суб’екта.Родава-жанравае ўзаемадзеянне, у сваю чаргу, абумовіла стылёвыя змены ў мастацтвеслова. На змену эпічна-спакойнаму, «ураўнаважанаму» ў эмацыйна-пачуццевых адносінахэпіка-апісальнаму пісьму прыходзіць экспрэсіўнае пісьмо, падобнае да таго, якое яшчэ ў 10 – 20-я гады ХХ стагоддзя зведала беларуская літаратура і якое было прадстаўлена малой прозайЦёткі («Прысяга над крывавымі разорамі»), М. Багдановіча («Апокрыф»), К. Чорнага (апавяданніпершай паловы і сярэдзіны 20-х гадоў), З. Бядулі (абразкі, экспрэсіі), А. Гаруна (проза) і іншыхаўтараў. На глебе суб’ектывізацыі стылю з’яўляліся і медытатыўнасць, і філасафічнасць.Названыя адзнакі стылю ўтрымліваюцца ў малой прозе і ў наш час, аднак перыяд сацыяльных(не заўсёды канструктыўных) перамен унёс дадатковыя «колеры» на стылёвую «палітру»літаратуры: лірызацыя дапаўняецца травесційнасцю. Алегарызм, прыпавесційнасць, сімволіка ўтворчасці асобных пісьменнікаў – Я. Сіпакова, В. Адамчыка, В. Карамазава, І. Пташнікава,В. Казько і іншых – часам выходзяць на першы план, становяцца дамінантнымі рысамі твораў.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!