11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

39цёрліся-шараваліся, як брускі, і фарбаваліся крывёй. Глеба гадавала шчырае замілаванне адсялянскага болю, натужнасці і асілкасці... [2, 169].Яны забываліся, што іхні дабрабыт стаіць, як гмах на пяску або на вулкане, і зранейшым закаханнем ратаяў да сваёй зямелькі, аблітай іхнім потам і крывёю, яны бралісяза працу... Бо сэрцы і думкі іхнія ўраслі ў гэты кавалак зямлі, што завецца Такароўшчынай,глыбокімі карэннямі [2, 142–143] (апавяданне “Дванаццацігоднікі”).Матыў укаранёнасці, зрастання чалавека з глебай, характэрны не толькі длябеларускай, але і ўкраінскай малой прозы пачатку ХХ стагоддзя, і ўзыходзіць да вядомагаславянскай міфалогіі архетыпу Сусветнага Дрэва, якое з’яўляецца своеасаблівай воссю свету,увасабленнем гарманічнай светабудовы. Гэта праявілася ў стварэнні вобразнага ланцугаДрэва – Крыж (геаметрызаваны варыянт Сусветнага Дрэва, паводле У.Тапарова) – Чалавек,кампаненты якога ўзаемазамяняюцца ў структуры твораў, гарманічна аб’ядноўваючы ў адноцэлае фальклорна-міфалагічнае і рэлігійнае светаўспрыманне. “Крыж сімвалізаваў духоўныяаспекты: узыходжанне духа, імкненне да Бога і вечнасці, Космас, святую прастору, ідэюцэнтральнага божышча” [1, 262]. Такім чынам, зямля, праца на ёй становіцца перадумовайдухоўнасці чалавека, апанаваннем ім боскай логікі і сэнсу быцця. Яна заўсёды для хлебаробабыла жывой матэрыяй, надзеленай канкрэтным адчуваннем: яе нельга зняважыць ні словам,ні дзеяннем. Герой навэлы “Ціхі свет” М.Яцкава ў апошняй споведзі сваёй ушаноўвае зямлю,якая служыла яму “верна, як мама дзіцяці”, кожная грудка якой “была прасякнута потам іслязамі” [5, 144], і надзвычайна засмучаецца тым, як нядбайна ставіцца да яе сын. Праца,пахаванне на сваёй зямлі з’яўляецца запарукай прадаўжэння роду, шчаслівай долі яе “зямных”членаў, што выразна разумее герой навэлы “Яна – зямля” В. Стафаніка:– Наше діло з землею; пустиш єї, то пропадеш, тримаєш єї, то вона всю силу з тебевігортає, вічерпує долонями твою душу; ти припадаєш до неї, горбишси, вона з тебе жиливісотує, а за то у тебе отари, та стада, та стоги. І вона за твою силу дає тобі повну хатудітий і внуків... [4, 161].Вобраз “раскрыжаванага”, “укаранёнага” чалавека захоўвае ў сабе глыбокі змест:чалавек, здольны да поўнай (духоўнай і фізічнай) самааддачы, адраджаецца-паўтараеццаразам з зямлёй, далучаючыся такім чынам да вечнасці, паўтаральнасці ў радавым коле. Тамустрату зямлi героi ўспрымаюць як парушэнне гармонii, як страту быццёвай асновы. Разбурэннегэтых спрадвечных асноў прыводзіць да разбурэння тоеснасці, самасці. Адарванасць адтрадыцый роднай зямлі, народнага светабачання прыводзіць герояў апавяданняў М. Гарэцкагада адчування расколатасці, раздваення душы паміж асаблівым, незразумелым для гарадскогаразумення светапарадкам, філасофіяй, дзе ёсць месца незразумелым, звышнатуральнымрэчам, і рацыянальна вытлумачаным светапоглядам урбаністычнага грамадства (апавяданні«Роднае карэнне», «У лазні»). Трагічна ўспрымаюць страту зямлі такароўцы з апавядання“Дванаццацігоднікі” З. Бядулі: “непрытомныя, счарнелыя, як галавешкі”, страціўшы апоруўласнай светабудовы, “разбрыліся яны па ўсёй ваколіцы”, разляцеліся-рассеяліся па свеце, непакінуўшы за сабой і следу. Праца на зямлі з’яўляецца своеасаблівым сцвярджэннем сябе “тут іцяпер”, запарукай аднаўлення-адраджэння з кожнай новай вясной.Праца Івана Дзедуха (з навэлы “Каменны крыж” В. Стафаніка) на сваім кавалачку зямлі напясчаным гарбе, “найвышэйшага і найгоршага з усяго вясковага поля”, што дастаўся ад бацькі,нагадвае штодзённы паход на Галгофу. У гаспадара ёсць іншая зямля, больш урадлівая ілягчэйшая для асваення, але купленая ім “за грошы”, што звужвала яе функцыі да забеспячэннячыста матэрыяльна-ўжытковых патрэб. Шанаваў жа ён менавіта тую зямлю, якая дасталася яму ўспадчыну, якую абраблялі яго дзяды-прадзеды, што ўжо само па сабе надавала ёй сакральнагасэнсу, усталёўвала глыбокую сувязь з родам. Таму ад’езд у Канаду, да якога прынудзілі яго дзеціў пошуках лепшай долі, ён прымае як духоўную смерць, як страту быццёвага стрыжня, на якіабапіраўся ягоны Сусвет. Сімвалічна хаваючы сябе і сваю жонку на роднай зямлі, на гарбе сваёйзямлі герой ставіць каменны крыж, на якім высечана яго імя і імя жонкі. Ва ўкраінскай малой прозесустракаем вобразную апазіцыю “камень – зямля”, суадносную з апазіцыямі “чужына –бацькаўшчына”, “смерць – жыццё”. Так, у апавяданні В. Стафаніка “Яна – зямля” сям’я,ратуючыся ад пагібелі, якую сеюць чужынцы ў роднай старонцы, збіраецца за свет у пошукахпрытулку. У размове галавы сям’і бежанцаў і гаспадара хаты, у якой яны заначавалі,адбываецца разгортванне народных уяўленняў пра сакральны змест зямлі і яе ахоўныя функцыі:Бог не прийме вас до себе з того каміня, але віде перед свої ворота, як вас уб’ють на вашіземлі. Вертайтиси на свою мнєконьку землю, а там буде Бог вас благословити... [4, 161].

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!