11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

38Таким образом, и русский, и американский писатели в своих произведенияхподчёркивают трагикомическую нелепость жизни большого города и его дегуманизирующеевоздействие на человека.Типологическое сходство в разработке урбанистической темы Фицджеральдом иГоголем предопределено не в последнюю очередь тем, что реалистическое искусство обладаетважной особенностью: вскрывает объективные социальные и этические закономерности бытия.Литература1. Гоголь, Н.В. Невский проспект / Н.В. Гоголь // Собр. соч. : в 7 т. / Н.В. Гоголь. – М., 1966. – Т. 3.2. Фицджеральд, Ф.С. Великий Гэтсби / Ф.С. Фицджеральд // Собр. соч. : в 3 т. /Ф.С. Фицджеральд. – М., 1984. – Т. 2.І.А. Воран (Мінск, Беларусь)КАМУНІКАТЫЎНАЯ МАДЭЛЬ УЗАЕМААДНОСІН ГЕРОЯ З ЗЯМЛЁЙ(НА МАТЭРЫЯЛЕ ЎКРАІНСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ МАЛОЙ ПРОЗЫ ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ)Этнапрастора займае значнае месца ў працэсе мадэлявання нацыянальнай карцінысвету: прырода, клімат, асаблівасці ландшафту, акаляючае асяроддзе – усё тое, што складаенацыянальную прастору, у якой народ сцвярджае сваё гістарычнае быццё, мае найпершаеўздзеянне на фармаванне нацыянальнага светапогляду, самабытнага ладу і стылю мыслення.Шматлікія даследчыкі (Г.Гачаў, В.Яніў, С.Андрусіў, С.Санько, Л.Гаранін, І.Чарота і інш.)падкрэсліваюць фундаментальную ролю адметных асаблівасцей тэрыторыі ў працэсестанаўлення спосабу існавання пэўнага этнасу, форм грамадска-палітычнага, эканамічнага ікультурнага яго ўладкавання, псіхалагічных яго рыс. Нацыянальная прастора, зямля, выступае,такім чынам, як “апрычоны семіятычны аб'ект” (тэрмін С.Санько), сакральны дэтэрмінантнацыянальнага быцця.У структуры беларускага і ўкраінскага светапогляду зямля ўспрымаецца як цэнтрсялянскага светапарадку, аснова асноў чалавека, што вызначае яго дабрабыт, вымяраемаральныя якасці і фізічныя здольнасці. Прывязанасць да зямлі мае, найперш, духоўнуюаснову: гэта iмкненне метафiзiчна вызначыцца, жаданне прывесці сваё жыццё ў адпаведнасцьса сваёй сутнасцю, магчымасць адчуваць сябе самастойна, незалежна. Характарузаемаадносін селяніна з зямлёй у значнай ступені вызначаецца асаблівасцямі нацыянальнайпрасторы (ландшафтнымі, кліматычнымі, агранамічнымі): якасцю глебы, аб’ёмам тэрыторыі,прыдатным для асваення, яе падатлівасцю і ўрадлівасцю. Так, беларуская прасторавызначаецца ўмераным кліматам з досыць кароткім вегетатыўным перыядам, зямлёй з такой жаўмеранай урадлівасцю, акружанай шматлікімі балотамі і пушчамі, асваенне якой вымагаепрацавітасці, цярплівасці і настойлівасці. У апавяданні “Над крывавымі разорамі” Цёткі яскраваадлюстраваны характар узаемаадносін зямлі з героем праз хрысціянскую сімволіку:Спаў, як пласт, упоперак загона з раскінутымі рукамі. Ліцо было бледна, губы чорныад смагі, дыхаў ён часта і з якімсь хрыпам. Здалёк выглядаў на чалавека, каторага вот-вотраскрыжавалі і прыбілі да зямлі, і так ён паволі канае... [6, 93].Асваенне-касмізаванне зямлі праз штодзённую цяжкую працу ўспрымаецца якнеабходная ўмова жыцця чалавека, здабывання ім сваёй сутнасці, самасці. Яна патрабуе адселяніна аддачы ўсіх магчымых фізічных і маральных сіл, усёпаглынаючай ахвярнасці. Таму ўякасці характарыстыкі ўзаемаадносін беларуса з зямлёю выразна праступае вобраз крыжа,крыві, якія цесна звязаны з архетыпам Ахвяры і сімвалізуюць сабой кроўную ўзаемасувязьселяніна з прасторай, якую ён сакралізуе сваёй працай. Паводле народных уяўленняў, “кроўвыступае своеасаблівым індыкатарам жыццяздольнасці чалавека” [10, 259], ягопаўнавартаснага існавання. Так, у апавяданні “На зачарованых гонях” З.Бядулі знаходзімвобраз жывой, адухатворанай працай чалавека, зямлі:Земляроб пры гэтым гнуўся і крактаў. Во-во прыпадзе да гоняў. Во-во зрасцецца зчарназёмам. Во-во і кабылка распластаецца-расцягнецца ракам па барознах на ўсіх чатырохнагах. Глеба іх глыне – і знаку не застанецца... Вялікай прагнасцю дыхала глеба. Яна любіла,калі над ёю рыпалі-хрусцелі косці, калі мускулы рабіліся цвёрдымі, як дубовыя сукі, і пругкімі, яксталёвыя спружыны. Яна любіла, калі гарачая жыжа поту бруднымі ручаінкамі разыходзіласяпа глыбокіх зморшчынах загарэлага твару. Яна любіла, калі шышкі-мазалі глебнага колеру

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!