11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

26С.Ф. Бут-Гусаім,С.І. Флар’яновіч (Брэст, Беларусь)АНАМАСТЫЧНАЯ ПРАСТОРАДЗІЦЯЧАЙ ПРОЗЫ РАІСЫ БАРАВІКОВАЙПрыгодніцкія творы Раісы Андрэеўны Баравіковай даўно палюбіліся маленькім чытачам.Прыгадаем зборнік казак і апавяданняў “Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных хлопчыкаў”,кнігу фантастычных твораў “Дзве аповесці пра Міжпланетнага пажарніка”, фантастычнагістарычнуюаповесць “Казімір, сын Ягайлы, плюс Насця з 8 “Б” раўняецца сэрца, пранізанаестралою” і прыгодніцкія “Казкі астранаўта”. Ствараючы яркія і запамінальныя карціны мінулага,сучаснага і будучага жыцця, пісьменніца ўмела выкарыстоўвае вобразна-выяўленчыямагчымасці такога выразнага ў плане нацыянальнай, гістарычнай і сацыяльнай адметнасціскладніка мовы, як уласныя імёны. Сукупнасць усіх імёнаў мастацкага тэксту ствараеанамастычную прастору твора.Свет мастацкага твора антрапацэнтрычны. Таму найважнейшае месца ў анамастыконеказак, аповесцей і апавяданняў Р. Баравіковай займаюць антрапонімы – імёны, прозвішчы,мянушкі людзей. Творы пісьменніцы цікавыя і адметныя спалучэннем рэальнага іфантастычнага. Так, у аповесці “Казімір, сын Ягайлы, плюс Насця з 8 “Б” раўняецца сэрца,пранізанае стралою” пісьменніца апавядае маленькаму чытачу пра далёкае ХV стагоддзе. Тамуна старонках твора згадваюцца імёны рэальных гістарычных дзеячаў: польскага караляЯгайлы, каралевіча Казіміра, каралевы Эльжбеты, вялікіх князёў Жыгімонта і Вітаўта.Людзі будучага, а таксама прадстаўнікі іншапланетных цывілізацый ведаюць і шануюць імёныславутых беларусаў – Еўфрасінні Полацкай і Кастуся Каліноўскага, пра што распавядаеСымон, герой “Казак астранаўта”. Увядзенне рэальных гістарычных асобаў у творы неабходнаедля перадачы адпаведнай атмасферы сівой мінуўшчыны, якая перагукваецца з днёмсённяшнім і будучым. І гэта выклікае ў маленькага чытача інтарэс да роднай гісторыі і гонар заяе яскравыя старонкі. Заўважым, што імёны персанажаў, створаных фантазіяй пісьменніцы,адлюстроўваюць мадэлі іменавання, якія бытавалі ў беларусаў у мінулым. Героі “Казакастранаўта” пераносяцца ў даўнія часы, калі на нашай зямлі суіснавалі паганства іхрысціянства. Таму людзі гэтага часу носяць як хрысціянскія (Янук, Паланея, Дамініка), так іязычніцкія імёны (Лён, Кудла). Цікава, што адна з гераінь мае як язычніцкае імя Кудла (так яезавуць сваякі ў сям’і), так і хрысціянскае імя Агата, якое ўжываюць ў звароце да жанчыныіншыя, “чужыя” людзі.Заўважым, што антрапонімы ў кантэксце мастацкіх твораў для дзяцей і падлеткаўчасцей за ўсё матываваныя словаўтваральна, фанетычна і семантычна, пры гэтым матывыіменавання прама ці ўскосна эксплікуюцца ў тэксце. Пісьменніца імкнецца да максімальнайяснасці ўнутранай формы імені. Нярэдкія на старонках твораў Р. Баравіковай прамагаваркіяасабовыя імёны. Гэтыя онімы маюць празрыстую матывацыю. Э.Б. Магазанік параўноўвае такіяімёны з “шыльдамі, якія загадзя ўказваюць чытачу на тое, з кім ён мае справу” [1, 30]. Прамагаваркіяімёны могуць уяўляць сабой згорнутае апісанне, замалёўку знешнасці герояў. Напрыклад,характарыстыкай прыгажосці казачнай гераіні, якая радуе ўсіх, хто бачыць красуню, з’яўляеццаімя Прамень Радасці: Такога твара я ніколі і нідзе не бачыў! Ён такі прыгожы, што,гледзячы на яго, немагчыма не адчуваць радаснага хвалявання. Гэта проста не дзяўчына, анейкі прамень радасці (“Галенчыны “Я”). Іменем-замалёўкай твару дзяўчыны з’яўляеццагаваркі онім Двулісцік: Бровы на гэтым твары былі вельмі выразныя, яны нагадвалі дватоненькія, тоненькія лісцікі. Бацька звярнуў на гэта ўвагу, і дзяўчынку назвалі Двулісцік(“Галенчыны “Я”). Надзвычайная прыгажуня-іншапланяцянка з “асляпляльна белай скурай іружовымі, як яблыкі на досвітку, шчокамі” атрымала гаваркое імя Венера (“Казкі астранаўта”).Імёны могуць характарызаваць род заняткаў персанажаў. Жыхар фантастычнай планеты, яківывучае штучныя пахі і вынаходзіць дэзадаранты, каб апырскваць штучныя кветкі, мае імяГалоўны дэгустатар. Найменне хлопчыка Міжпланетны Пажарнік узнікла пасля таго, якгерой казкі стаў лавіць сачком знічкі, каб ні на адной планеце не ўзнікла пажару (“Дзве аповесціпра Міжпланетнага пажарніка”). Трапнай характарыстыкай таленавітага юнака, які “валодаўаратарскім майстэрствам і гаворка якога была поўная далікатных і ўзвышаных слоў”,з’яўляецца імя Чыствуст (“Казкі астранаўта”). На незвычайныя здольнасці казачнагачараўніка паказвае гаваркое найменне Магу Тое, На Што Здатны: Чараўнік гэты могпозіркам перасаджваць дрэвы, мог разганяць хмары і размаўляць з сонцам, з ім раілася ноч, ці

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!