11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

24імені абумоўлена прагматычным кантэкстам. Такі кантэкст вызначаецца сацыяльным статусамносьбіта імені, а таксама характарам і танальнасцю адносінаў героя з іншымі людзьмі.Імя здаўна служыла паказчыкам веравызнання асобы. Заўважым, што ў творах Г.Далідовіча, якія ўзнаўляюць старонкі мінулага нашай зямлі, адзначаецца ўжыванне яквізантыйска-грэчаскіх, так і рымска-каталіцкіх імёнаў і іх варыяцый. Так, героямі рамана “Заходнікі”і аўтабіяграфічнага апавядання “Хутар Амшарок” з’яўляюцца сяляне-каталікі, якія названы ўзгаданых творах каталіцкімі імёнамі і іх формамі: Юзік, Юзаф, Аршуля, Анеля, Францішак,Ванда, Тэця і інш. Героі рамана “Гаспадар-камень” – праваслаўныя сяляне. Таму ў творыўжываюцца візантыйска-грэчаскія формы онімаў. Заўважым, што кананічныя варыяцыі імёнаўвыкарыстоўваюцца ў якасці найменняў святароў (айцец Феадор). Гучаць такія онімы ў царкве,напрыклад, у малітве ў час вянчання Зосі Мішуковай і Віці Гарбацэвіча: Падаждь рабом сімВікенцію і Соф’і жівот мірен. Найчасцей жа для іменавання сялянаў ужываюцца апрацаваныяпа законах беларускай фанетыкі і марфалогіі скарочаныя і эмацыйна-ацэначныя формы: Алесь,Пётрык, Пятрусь, Волька, Настуля, Гіполь, Юрась, Кастусь, Ірка, Зося, Віця.Паказчыкам павагі да чалавека, а таксама сведчаннем афіцыйнасці ўзаемаадносінаўз’яўляецца ўжыванне поўнай формы імені ў спалучэнні з іменем па бацьку. Імя па бацьку, абопатронім, узыходзіць да старажытнага наймення, якім называлі чалавека па імёнах ягопродкаў па мужчынскай лініі. Даследчыкі этыкету адзначаюць, што “на Беларусі імёны па бацькуна -віч – з’ява досыць позняя і з’явіліся яны пад уплывам рускай мовы” [1, с. 39]. Так, адзінкавыяпрыклады звароту да чалавека па імені па бацьку знаходзім у рамане “Заходнікі”, у якімапісваецца жыццё беларускай вёскі ў першыя пасляваенныя гады. Імёны па бацьку ўжываюццадля называння прадстаўнікоў савецкай улады: старшыні сельсавета Ананаса Лукіча, сакратараВалянціны Казіміраўны і інш. У рамане ёсць паказальныя радкі: Франя не назвалаКураглядава па імені па бацьку. Цяжка прывыкаць заходнікам да гэтага: запомнілі змалку,што ў вёсцы маладых называюць толькі па імені, а калі трэба загаварыць да жанатых і замужніх,да пажылых, то да імені дадаюць словы дзядзька або цётка.Пасведчаннем высокага грамадскага статусу герояў твораў Генрыха Далідовіча нагістарычную тэму з’яўляюцца паказчыкі сацыяльнага ганаравання (пан, пані, панна) прыасабовых імёнах. Такія формы звароту ўжываліся ў дачыненні да прадстаўнікоў шляхты ізаможных людзей: Якраз добрую дзеўку нагледзеў: адна ў заможных, але хваравітых бацькоў іне брыдкая. Праўда, спачатку гэтая панна Ванда цуралася, калі пачаў уюном каля яепакручвацца (“Заходнікі”). Дзеля “падвышэння” статусу суразмоўніка і выказвання не зусімшчырай павагі выкарыстоўвае словы пан і пані ў спалучэнні з іменем у звароце да пакупнікоў,простых сялян, хітрун і падманшчык карчмар Шлёма, герой рамана “Гаспадар-камень”: Восьвам тры хунцікі, пані Алена. Ешце на здароўе з картофелькаю; “Ой, што вы кажаце, панеМіхайла! Хіба я круцель?” – завойкаў Шлёма, свідруючы Чорнага маленькімі бегатлівымівочкамі. Ужываліся ў вёсцы такія формы звароту ў дачыненні да настаўнікаў. Праўда, АлесьНямцэвіч, герой згаданага твора, пратэстуе супраць такой формы звароту, сцвярджаючы роўныстатус настаўніка, выхадца з вясковай сям’і, з іншымі сялянамі, у адносінах да якіх ён не пан, апамочнік, дарадца, сябар: “Пан Аляксандра, вот, ну…, тут мае вершы. Паглядзіце”. –“Па-першае, і я, і мае бацькі колькі ўжо табе кажам: Ніякія мы не паны. Дык называй мянепроста Алесь…”.Знаходзіць адбітак у творах пісьменніка характэрная ў народным асяроддзі, а таксама ўколах нацыянальнай інтэлігенцыі пачатку ХХ стагоддзя традыцыя ўжывання пры імёнах людзейслоў дзядзька, цётка, дзед, баба і інш. Падобныя формы звароту з’яўляюцца пасведчаннемпачцівасці, пашаны, цёплых адносінаў паміж людзьмі: “Хочаце пакаштаваць рэдакцыйнагахлеба?” – “Хоча, дзядзька Янка [Купала]. Вось убачыце: будзе добры вучоны і публіцыст пагісторыі, мове і культуры”; Мы ўдакладнім сёе-тое з дзядзькам Ігнатам [Буйніцкім], а тадывозьмемся адразу за вас; Мяне цётка Франя лечыць, зёлкі парыць, малако з мёдам дае(“Гаспадар-камень”).Адлюстроўваючы тонкія нюансы міжасабовых адносінаў, імёны ў разнастайныхжыццёвых сітуацыях ужываюцца ў шматлікіх скарочаных і эмацыйна-ацэначных формах. АйцецПавел Фларэнскі пісаў: “Імёны гнуткія і ёмістыя, здольныя змясціць самыя розныя прыватныяабставіны, у якіх жыве асоба” [2, с. 190]. Успрыманне экспрэсіўнай афарбоўкі варыяцыіўласнага асабовага імені залежыць ад узросту, паводзінаў носьбіта імені, аўтарскіх адносінаў дагероя. Так, розныя эмацыйна-экспрэсіўныя адценні выражаюць так званыя скарочаныя іпамяншальна-ласкальныя варыяцыі онімаў. У творах Г. Далідовіча адлюстравана народнаятрадыцыя называць дзяцей і падлеткаў імёнамі, якія выражаюць цеплыню і пяшчоту, напр: Так,

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!