11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

223Скрыўлены заўсёды Ніл –Як хвароба, сушыць,Неадчэпна, дзень пры дні,Зайздрасць Ніла душыць.У вершах “Боязь”, “На адным памінальным абедзе”, “Жмінда”, “Хамула”, “У свінуху”,байках “Дзікава забарона”, “Кнырава заданне” і іншых неад’емнымі атрыбутамі чыноўнікаўкар’ерыстаў,чыноўнікаў, якія сваімі прафесійнымі якасцямі відавочна не адпавядаюцьзаймаемым пасадам, В. Рэчыц слушна называе бюракратызм і ляноту, сквапнасць, прагнасць ісамадурства, фальш і непісьменнасць.Але больш за ўсё ў зборніку змешчана твораў, якія выкрываюць чалавечыя заганы інедахопы, характэрныя нашаму часу, падгледжаныя аўтарам і арыгінальна ўвасобленыя ўсатырычна-іранічнай форме. Так, шмат у якіх вершах В. Рэчыц выкрывае п’янства як сацыяльнаезло, працягваючы традыцыі Я. Чачота, К. Крапівы і іншых беларускіх пісьменнікаў (“Нагрузіўся...”,“Цяга”, “Ярмілава абурэнне”, “Медпахмелле” і інш.).У адным з лепшых вершаў згаданай нізкі сатырык для стварэння камічнай сітуацыі ўдалавыкарыстоўвае гульню слоў, каламбур. Вясковы гаспадар Ігнат, у якога печка грэе слаба надта,адшукаў печніка (аўтар называе яго адмысловай іранічнай перыфразай пераможца халадоў), які бвыправіў хібы ацяплення. Але знакаміты майстра так і не аднавіў цягу ў печцы па банальнайпрычыне, агучанай вуснамі суседа Ігната: Не дажджэшся дапамогі – цяга ў дзядзькі да спіртнога. Насамой справе, верш узнімае злабадзённую праблему сучаснай вёскі. Спрадвеку прафесія печнікалічылася адной з самых патрэбных на вёсцы, а сапраўдных майстроў гэтай справы было няшмат, і іхшанавалі ў ваколіцах. Аўтару балюча, што таленавітыя майстры губляюць прафесійныя навыкі,співаюцца, патрабуючы за сваю працу аплату “беленькай” ці “чарніламі”.У адносінах да землякоў смех сатырыка пераважна з лёгкай іроніяй, ён мяккі ідобразычлівы: аўтар як бы прапануе персанажам паглядзець на сябе збоку. Так, у вершы“Суседка” занадта цікаўнай Ганне паэт шчыра раіць жыць у адпаведнасці з народнайпрыпавесцю: “Меней знаеш – лепей спіш” возьме хай за правіла. Згодна з традыцыяйнароднага карнавальнага смеху аўтар тонка іранізуе з так званай гламурнасці, падменысапраўдных каштоўнасцей уяўнымі. Прыкідваючыся прастаком, апавядальнік верша “Прахадныбал” не можа ўцяміць, чаму даярка-перадавіца, прыгажуня Верка не можа трапіць хоць раз настаронкі глянцавага часопіса. Слушнымі разважаннямі, якія выяўляюць і народны погляд нападзеі, прасякнуты верш “Дзве – зоркі?..”, у якім аўтар крытычна ставіцца да якасці і эстэтычнайвартасці вядомага ў свой час тэлешоу. Зусім не рытарычным, а гнеўным, са справядлівай доляйабурэння ўспрымаецца пытанне гледача, неабыякавага да культурнага жыцця краіны,айчыннага тэлебачання: Вы шоу для сябе стварылі, Тады навошта вам глядач?Як бачым, сатырыку да ўсяго ёсць справа: і да “Рамбыттэхнікі”, супрацоўнікі якой немогуць адрамантаваць просценькую электрабрытву (“Кульгае сервіс...”), і да некаторыхбюракратаў з падаткавай службы, што не могуць адрозніць злачынства ад сумленнай працыкіраўнікоў сельскіх гаспадарак (“Як я ўліп”), і да работнікаў ЖЭСу, якія ці не кожны год паневядомых прычынах не могуць наладзіць нармальнае ацяпленне: батарэі грэюць з нулявойтэмпературай на вуліцы і, наадварот, не саграваюць у маразы ( “Парадокс у ацяпленні”), і дарэкламных махляроў (“Дзе вы, дзе вы, прастакі?”), і да шмат каго і чаго іншага. У гэтымвыяўляецца не толькі “прафесійны зуд” сатырыка, але і грамадзянская пазіцыя В. Рэчыца – ягожаданне зброяй мастацкага слова супрацьстаяць дэградацыі грамадства.Кніга В. Рэчыца вылучаецца аўтарскім імкненнем выйсці за межы рэгіянальнагаасвятлення падзей, правінцыйнага, местачковага мыслення. Адчуваецца, што паэт не толькіцікавіцца грамадскім, культурным жыццём краіны, але і неабыякавы да сучасных праблемаў,мае свой погляд на іх вырашэнне і мастацкую рэфлексію. Многія творы новай кнігі закранаюцьагульначалавечыя праблемы, актуальныя ці не ва ўсе часы і ва ўсіх народаў. Дастаецца адтрапнага вострага слоўца пісьменніка гультаю, які марыць пра лыжку з маторам (“Марагультая”), хабарнікам, браканьерам, грубіянам, сямейным здраднікам (“Вы гэтага дастойны”),дэмагогам, якія любяць усіх павучаць (“Мужава навука”), аматарам казіно (“Вакол більярда”) імногім іншым, каму варта своечасова задумацца пра сваё жыццё, адносіны да людзей, свойдухоўны свет.У артыкуле акрэслены толькі некаторыя тэндэнцыі і асаблівасці смехавай культурыпалешукоў на прыкладзе творчасці асобных сучасных паэтў Берасцейшчыны. Вывучэннесмехавых жанраў сучаснай беларускай паэзіі з улікам выяўлення рэгіянальнай ментальнасці –справа цікавая і патрабуе спецыяльных глыбокіх літаратуразнаўчых даследаванняў.

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!