11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

222амбівалентнага смеху. Варта заўважыць, што апошняя ўласцівасць катэгорыі смешнага, у якойвыяўляецца лагодны, сцвярджальны пачатак, пераважае ў творчасці пісьменнікаў Брэсцка-Пінскага Палесся.Такія творы выяўлялі сябе ў адпаведных жанравых мадыфікацыях: сатырычным вершы,байцы, фельетоне, жарце і г.д. Выразна ілюструе згаданую тэндэнцыю ў беларускайсатырычнай літаратуры 80-х гг. творчасць Васіля Жуковіча. У зборніку вершаў “Суседства”(1982 г.) паэт цэлы раздзел з красамоўнай назвай “З аглядкай і напрапалую” прысвяціўсмехавым творам. Сатырычны запал твораў найперш звязаны з вершамі палітычнага,сацыяльнага гучання, якія абслугоўвалі ў пэўныя часы патрэбы ідэалогіі і зрэдку – патрэбытворчай асобы. Аб’ектамі сатыры вершаў савецкага часу найчасцей з’яўляліся праблемысацыяльнага характару: дэфіцыт тавараў народнага ўжытку, бытавое абслугоўванненасельніцтва, бюракратызм чыноўнікаў і інш. У вершы “Паказуха” В. Жуковіч паказваенегатыўныя выдаткі гэтай пашыранай у грамадстве з’явы:Бяда там, дзе галоўнай місіяйстаранне – дагадзіць камісіі.А ёсць жа ў нас, між іншым, зухіяшчэ да большай паказухі 1, 84.Аўтар акрэсліў змест раздзела тэрмінам гумар, нягледзячы на вялікую колькасць у імсатырычных твораў. Нават у вершах, у якіх В. Жуковіч асуджае грамадскія заганы, адсутнічаеслоўная агрэсія, наступальная танальнасць. Аўтар аддае перавагу прыхаванай іроніі, падтэксту,мудрай парадзе. Так, у вершы “Тры шакаладкі”, у якім высмейваецца падхалімства,матэрыялізаванае ў дробнае хабарніцтва, што глыбока пусціла карані ў паўсядзённым жыцціграмадства, паэт іранічна “падказвае выйсце” суайчыннікам, якія не змаглі прыстасавацца даганебнай сістэмы чалавечых стасунекаў:Эх, жаніхі, мужанёчкі і таты,Вы, дарагія, ва ўсім вінаваты:Мала купляеце шакаладак,Каб быў парадак 1, 76.У апошні час нашых пісьменнікаў-землякоў хвалююць актуальныя праблемыцывілізацыі: паўзучая маральная дэградацыя грамадства і яе дэтэрмінаванасць, паступоваястрата чалавечай годнасці, трагічная “тутэйшасць” беларусаў і інш. А. Мазько, паэт зІванаўшчыны, настойліва імкнецца разабрацца ў маральнай недасканаласці грамадства, шточаста вядзе яго лірычнага героя да адчаю, пачуцця безвыходнасці. Цэлы раздзел зборніка “Дні іночы” (2003 г.), у якім гучаць жорсткія абвінавачанні сучаснасці, паэт так і называе “Вялікаядэпрэсія”. Індывідуалізм, эгаізм, абыякавасць і цынізм, выкліканыя, на думку аўтара,усёперамагальнай сілай грошай, з’яўляюцца галоўнымі бедамі ўзаемаадносінаў паміж людзьмі(“Кожны сам па сабе”):Стаў зялёны далярІ любіць, і караць.Хто лапатай грабе,Хто шкрабе на кавалачак хлеба 2, 8.Не многія майстры слова ў наш час звяртаюцца да эфектыўнай формы сатыры, адакладней, яе дваістага характару. У новай кніжцы “Штатны сведка” 3 сатырычныя вершы,байкі, эпіграмы, стылізацыі фальклорных жанраў ўяўляюць не толькі разбуральную стыхіювыкрывальнага смеху, але і нясуць канструктыўны, стваральны пачатак, што сведчыць правыразную гуманістычную аснову твораў і светапогляду Віктара Рэчыца. Карані гэтай высокайдухоўнасці, патрабавальнасці да сябе і іншых – у звароце да народных вытокаў, да крапівінскіхтрадыцый адлюстравання рэчаіснасці.Ва ўсіх змешчаных у зборніку творах адчуваецца, што аўтар ідзе найперш ад жыцця, адглыбокага ведання і разумення яго злабадзённых праблемаў. Шмат вершаў і баек В. Рэчыц адрасуезарваўшымся чыноўнікам, кар’ерыстам, што дбаюць толькі пра ўласны трыбух. Калі падобныхперсанажаў у свой час Кандрат Крапіва называў абагуленым словам “саўчыны”, то В. Рэчыцназывае іх іранічна-здзекліва “начальнічкамі”, выяўляючы адначасова агіднасць гэтай сацыяльнаграмадскайз’явы: Сам гэты начальнічак – хілы. У кнігі ж загадаў – шмат сілы.Падобны да дробнага чыноўніка Тадэвуша і персанаж сатырычнага верша“Бяссонніца” Ніл, якому не даюць пакою чужыя праца і заробкі:

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!