11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

18ўспрымаецца ў кантэксце твора як асуджэнне, непрыманне. Так заўсёды вайна ацэньваласянародам: “Яна і яе ненароджанае дзіця, якое ўжо імкнулася на Божы свет, ператварыліся ўдарогу, зліліся з зямлёю, ураслі ў яе назаўсёды, навечна, гэтая дарога стала іхняй магілаю...”[1, 271].Што такое вайна? На гэтае пытанне спрабуюць даць адказ героі рамана З. Дудзюк.Адметнасць твора “Год 1812” бачыцца перш-наперш у тым, што ацэнка ваенных падзей у імпадаецца праз паводзіны, маналогі, дыялогі прадстаўнікоў беларускага народа, сыны якогавымушаны былі ваяваць за чужыя інтарэсы. Ад вайны, нават і перамоганоснай, ні яны, ні іхнарод ніякай карысці мець, апрача смерцяў і пакут, не будуць. Хутчэй наадварот.Па перакананні былога семінарыста Паланейчыка, вайна – гэта дзікунства ібессэнсоўнасць. За некалькі месяцаў ваенных дзеянняў малады чалавек, звыклы працавацьдушою і розумам, не здатны забіваць іншых, “зжыў сваё жыццё”. Як трапна адзначае Панас:“У мяне душа старога і нямоглага чалавека”. Паланейчык трапіў на вайну з патрыятычныхмеркаванняў, яму здавалася, што “горш, як цяпер, быць не можа. Калі краіна губляе сваюнезалежнасць, яна губляе свой твар, адметнасць” [1, 95]. Думаецца, у сілу ўзросту Панас нездолеў зразумець, што ніякія, нават самыя высокія парыванні і мэты не павінны дасягацца праззнішчэнне людзей. І ў гэтым бяда, а не віна героя.Думка пра лёс радзімы непакоіць і аканома Ляснеўскага. Наша зямлячка услед заА. Міцкевічам, аўтарам славутага “Пана Тадэвуша”, праўдзіва паказала настроі беларускайшляхты, якая спадзявалася аднавіць Вялікае Княства Літоўскае з дапамогай Напалеона.Невыпадкова “паненкі-патрыёткі” праявілі рэдкае адзінства і на баль да пана Гжыбоўскага, штобыў наладжаны з нагоды падтрымкі войска Напалеона, з’явіліся ў сукенках бел-чырвона-белагаколеру. З нецярпеннем чакаў вызваліцеляў Ляснеўскі. “У сапраўдных мужчын пачнецца чорнаяработа – выкошванне набрыдзі з роднай зямлі” [1, 60], – разважаў ён. Пасля сустрэчы зфранцузскімі жаўнерамі Ляснеўскі быў у роспачы. Ён убачыў, што прыйшлі забойцы, рабаўнікі,каб напоўніць свае кішэні крадзенымі грашыма, нягледзячы на чужыя слёзы і пакуты. Тым неменш, будучы абрабаваным і збітым, ён ні на хвіліну не ўсумніўся ў сваіх перакананнях: “Неварта бэсціць усё войска з-за некалькіх нягоднікаў, усё ж такі Літва вольная, проста трэбаўмацоўваць уладу на месцы” [1, 211]. Суцешыўшыся гэтаю думкаю, Ляснеўскі далучыўся дарэзервнага палка, што рухаўся на Маскву.Спатрэбіўся час, перш чым задумаўся герой рамана над пытаннем: “Чаму гэтак кожныраз здараецца на нашай зямлі, што шчырыя вызваліцелі знішчаюць і няволяць народ? Можа,мы нявартыя лепшых адносінаў да сябе з-за таго, што ўвесь час спадзяёмся на іншых іспрабуем жыць чужым розумам?..” [1]. На нашу думку, адказ на пытанне Ляснеўскага крыецца ўразвагах Насевіча-старэйшага. Святар верыць, што палепшыць жыццё можна толькі законнымшляхам, беззаконне – грэх, яно прыводзіць да страшных злачынстваў. “Вайна – найвялікшаезлачынства” [1, 160]. Бацька Янкі Насевіча абвінавачвае багатых ліцвінаў у прыстасаванстве імарыць, каб людзі навучыліся адмяжоўвацца ад палітычных спекуляцый і амбіцый, бо і сам ёнгрэшны: некалі быў уніяцкім святаром, а як далучылі Літву да Расіі і ўніяцкія храмы пазачынялі,памяняў веру.З. Дудзюк невыпадкова завяршае жыццёвы кругабег Ляснеўскага бессэнсоўнай смерцю.Гэтым яна паказвае абсурднасць, бесперспектыўнасць перакананняў героя рамана “Год 1812” пааднаўленні роднага краю. Усе ўладары смяротныя. Вечныя толькі зямля і народы. Жыццёваяпазіцыя пісьменніцы імпануе сучаснаму чытачу. Яна выразна выяўляецца з размовы Янкі Насевіча зМіхалам Ляснеўскім. Зінаідзе Іосіфаўне, як і яе любімаму герою Насевічу, заўжды непрыемна, каліпаняцце радзімы атаясамліваюць з нейкай асобай – Напалеона, Аляксандра...Што такое вайна?.. Для Вадзіма Лавашова, маладога паніча, “вайна – гэта прыбытак”.Ён разлічваў за верную службу атрымаць ад цара маёмасць, вёскі, прыгонных сялян, зрабіцькар’еру, навешаць узнагарод поўныя грудзі: “Дзякаваць Богу, прыгонных у нашай дзяржаведастаткова!.. На маё жыццё войнаў хопіць” [1, 19]. Як бачна, для паніча жывыя людзі былі толькігарматным мясам на шляху да ўзнагарод і багацця. Вадзім не цаніў не толькі чужых жыццяў,але і свайго. Малады чалавек верыў у сваю бессмяротнасць, а замест славы – цяжкае раненне іфактычны палон, яго аддалі ў рукі ворагам свае аднапалчане. Таму, апынуўшыся на мяжыжыцця і смерці, ён не мог паверыць: “Як гэта прыйшла пара? Мне яшчэ рана паміраць!” [1, 219].Безумоўна, гісторыя лёсу Вадзіма Лавашова нязменна праецыруецца на аўтарскуюзадуму. З. Дудзюк пераканаўча сцвярджае: на вайне няма герояў, адны ахвяры; і ахвярамі можастаць і француз, і рускі, і беларус, і мірны жыхар, і ваенны чалавек, бо кожны з іх пракладваўдарогу ў пекла па гэтай зямлі. Як тут не прыгадаць лёс італьянца, што пакутаваў у гарачцы

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!