11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

182Аналізуючы сучасную перыёдыку, мы можам гаварыць пра шырокае выкарыстанневобразных сродкаў у газетным радку.Вобразныя сродкі ажыўляюць выказванне, выклікаюць у чытача пэўныя асацыяцыі,звязаныя з ведамі, жыццёвым вопытам канкрэтнага чалавека.Самы просты троп параўнанне – супастаўленне двух паняццяў з мэтай больш яркай інагляднай характарыстыкі аднаго з іх. Вобразнае параўнанне – адзін з самых распаўсюджаныхсродкаў выразнасці ў публіцыстычным тэксце. Напр.: “Крытычная думка з цягам часу набываеразняволенасць і, як вужака, вылузваецца са старай скуры; Іншыя б толькі радаваліся, анашаму нефармалу як костка ў горле нашы поспехі на міжнароднай прасторы; Ідэолагпрамаўляў ціхім, нібы прытарным голасам, як настаўнік невуку; Раман-эсэ – гэта такздорава, нібы плыць па цячэнні на спіне”.Распаўсюджаным сродкам з’яўляецца і блізкая да параўнання метафара – нечаканаязамена прамога наймення словам, якое ўжываецца ў вобразным значэнні. Складанасць,сінтэтычнасць сэнсавай структуры метафары, наяўнасць скрытых характарыстык дазваляевыходзіць за межы звычайных уяўленняў пра прадмет, дае магчымасць новага погляду на ўжовядомае, рэалізуе выяўленне раней не высветленых яго якасцей і бакоў. Іменна метафарачаста становіцца тым ключавым словам, якое кладзецца ў аснову намінацыі, уздзейнічае наўспрыманне падзеі, з’явы, напр.: Гэты музей, як і многія іншыя найкаштоўнейшыя зборы,засеў у каляіне між часоў; Вы толькі і ўмееце ўтоптваць нашы галовы ў гразь; Хваля гэтыхведаў распаўсюджвалася ў пэўным асяроддзі, падхопліваючы ўсё новы і новы матэрыял; Алеменавіта ў гэты час беларуская палітычная эліта засведчыла сваю спеласць і смеласць;Сёння, калі вытворчасць будзе таптацца на месцы, доўга так не прастаіць, упадзе і большне паднімецца; Нягледзячы на чаканыя капрызы надвор’я, бабіна лета ў Беларусі ўсё ж такібудзе; У Кіргізіі “цюльпаны выраслі” проста так; Пастаяла каля невясёлых прылаўкаў: рыбныякансервы, мінеральная вада, пячэнне.Вобразная і стылявая шматграннасць газетная радка ў многім залежаць ад умелагавыкарыстання фразеалагічных адзінак, якія з’яўляюцца яркім стылістычным сродкам іпрывабліваюць чытача сваім непаўторным вобразам, трапна характарызуюць падзею, выпадак,сацыяльныя і бытавыя адносіны людзей, напр: Вынікам такога падыходу стала і тое, штоБеларусь дапусцілі да святая святых любой дзяржавы – праектаў у галіне асваенняпрыродных багаццяў і энергетычных рэсурсаў; Змаганне за ўладу ў нізкаразвітых краінах неробіцца ў белых пальчатках; З улікам таго, што 44% нашай прадукцыі ідзе ў РасійскуюФедэрацыю, то мы павінны іграць першую скрыпку і на расійскім рынку; Але, як вядома,заўсёды ёсць адваротны бок медаля.У публіцыстыцы на першы план выходзяць вобразнасць, эмацыянальнасць іацэначнасць устойлівых адзінак, таму, акрамя выразаў кніжнага характару ці стылістычнанейтральных фразем, выкарыстоўваецца і размоўная фразеалогія, якая валодаеэмацыянальнай экспрэсіўнасцю, пазбаўляе тэкст сухасці, аднастайнасці, штампаванасці:Галоўная мэта ўсёй гэтай задумы – паказаць Маскве, што абыдземся мы і без вас, маўляў,самі з вусамі; Але ж і тыя госці таксама не лыкам шыты былі – моцныя , яркія калектывыпрыехалі з Польшчы, Расіі, Літвы, Малдовы; Папулярную машыну ўвогуле адарвуць з рукамі;Беларуская апазіцыя сама шмат чаго зрабіла, каб з ёй перасталі лічыцца. Немагчыма бібікібіць больш за дзесяць год; Калі бачыш, што чалавек бяжыць па канвееры і ледзь не падае ўбочку – валасы становяцца дыбам.Уключэнне ў медыя-тэкст рознаўзроўневых выказванняў цытатнага характаруз’яўляецца яшчэ адной характэрнай асаблівасцю газетнай паласы. Гэта могуць быцьафарызмы, крылатыя словы, прыказкі, прымаўкі, выказванні вядомых людзей. Шырокавыкарыстоўваюцца такія адзінкі ў якасці газетных загалоўкаў: “А ў нас у кватэры спецназ”, Чтонам стоит NET построить?; Мал лимончик, но дорог; У адну варонку двойчы; Крэдыт дляголага караля; Не мальчики, но ещё не мужи; Риск не всегда благородное дело” і інш.Ужыванне такіх камунікатыўных клішэ садзейнічае адэкватнаму ўспрыняццюматэрыялу, паказвае на высокі ўзровень валодання мовай, культуралагічную кампетэнцыюаўтара.Такія моўныя формулы можна класіфікаваць наступным чынам:1) Вядомыя імёны і прозвішчы: Неправильные «деточкины» (пра крадзяжыаўтамабіляў); Дядя Стёпин (пра ўчастковага ўпаўнаважанага Сяргея СтаніслававічаСцёпіна, які быў узнагароджаны нагрудным знакам “Лепшы ўчастковы ўпаўнаважаны міліцыі”);“Такое внимание к Анискиным диктует время” (аб працы ўчастковых інспектараў міліцыі”);

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!