11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

134 сіняя зорка, сястра нябесных зорак. І невыпадкова на льняной кашулі расцвіўвасілёк – сіняя зорка, сястра нябесных зорак. Беларус душой праз вякі адчувае сваю еднасць зкосмасам (Р. Барадулін).ГНЯЗДО бухматая збудова. Бачыш дуб на востраве стары? / Там гняздо – бухматая збудова –/ З рознага ламачча, а ўнутры / Выслана падсцілкаю пуховай (В. Гардзей). заснаваны птушкамі дом. Высока ў галінах дрэў ці недзе нізка, на самым доле,месціцца заснаваны птушкамі дом – гняздо (А. Разанаў).ГРЫБ – самы праўдзівы і ганаровы герб любога гербарыю. Дзе грыб, там любы краявіднабывае асаблівую прывабнасць, і сярод многіх хваін і бярэзін грыбнікі абіраюць дляпакланення якраз тую бярэзіну і тую хваіну, пад якою бачыцца грыб – самы праўдзівы іганаровы герб любога гербарыю (А. Разанаў).ДАРОГА найдаражэйшая госця. Дарога – найдаражэйшая госця: яна нясе людзям навіны, няседары, нясе радасць і гора, трагедыю і жарт, гатовая, як торг, заўтра змяніць іх на процілеглае(А. Разанаў). палімпсест, тора чалавечай гісторыі. Дарога – палімпсест, тора чалавечайгісторыі: што на ёй выдрукоўваюць адны, сціраюць, выдрукоўваюць сваё, другія (А. Разанаў). самы вялікі супольны чалавечы твор. Але так пішацца жыццяпіс чалавецтва, і наваткалі дарога зарастае драсёнам, дрыжнікам ці падарожнікам – першым сведчаннем прачалавецтва ўсё роўна застаецца яна, дарога, – самы вялікі супольны чалавечы твор (А.Разанаў).ДУБ улюбёнец сівога Перуна. Улюбёнец сівога Перуна – дуб увасабляе сабой адданасцьроднай зямлі, моц вернасці і ахоўнай любові да Бацькаўшчыны (Р. Барадулін). тутэйшае дрэва ведаў. Дуб – тутэйшае дрэва ведаў: на ім сядзіць вешчая птушкабусел, пад ім – сівы дзед: вясковы буда (А. Разанаў).ДУША агню спрадвечнага іскрынка жывая. У якой пылінцы, / У якім камені, / У якой зёлцы, /У якім звярку / Шчыравала сотні эпохаў ты, / Агню спрадвечнага іскрынка жывая / Пад гэтымчасовым няўдалым назовам / “Мая душа”? (Н. Мацяш). валадарка над чалавекам. Душа – валадарка над чалавекам. І чалавек, ведаючы гэта,спрабуе ўсё ж слаба пярэчыць ёй, нечым неяк стрымаць душу, бо нездарма кажацца: “Дайдушы волю – завядзе ў няволю” (Р. Барадулін). гняздоўе прыцемку й святла. Душа – гняздоўе / прыцемку й святла. / Хто ўзважыць,/ Што ў душы пераважае (Р. Барадулін). залётная госця. Не затрымаецца й на пагосце / Душа – залётная госця (Р.Барадулін).ЗОРНАЕ НЕБА (ЗОРКІ) зорнае мліва; павуціння зорнага імжа; зорнага іржышча рабацінне; куфра змрокузорная іржа; зорнай лесапільні пілавінне. Дагарэла нейчая душа – / Знічка рассыпаеццаімкліва... / Не ўтрымаўшы зорнага каўша, / Зорнае млынар рассыпаў мліва... / Павуціння зорнагаімжа... / Зорнага іржышча рабацінне... / Куфра змроку зорная іржа... / Зорнай лесапільніпілавінне... (Р. Барадулін). зорнае шыццё. Цёмная дарога ўдаль збягае, / Над дарогай – зорнае шыццё…(Н. Мацяш).ІНЕЙ белае суквецце. Вусцішна раптам застацца між снежнай ясноты! / Белым суквеццемабсыпаў яліны мароз. / Зорка радзімы і зорка маёй адзіноты – / грэе паўночная зорка наўскрайку нябёс (Д. Бічэль). бялюткія пальчаткі. На кожны парастак мароз надзеў бялюткія пальчаткі (Д. Бічэль).– уладары балотца. Куды вас выжыў рык бульдозераў, / Уладары балотца – кані?(Н. Мацяш).КВЕТКІ – самыя прыгожыя, самыя духмяныя стварэнні. Пчала мае справу з самыміпрыгожымі, з самымі духмянымі стварэннямі – кветкамі, але ў глыбіні яе існавання тоіцца плач(А. Разанаў).

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!