11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

You also want an ePaper? Increase the reach of your titles

YUMPU automatically turns print PDFs into web optimized ePapers that Google loves.

133формамі. Апошнія даследаванні мовы мастацкай літаратуры сведчаць пра пашырэнне ўкантэксце мастацкіх твораў, а затым і ў вусным і пісьмовым кантэксце беларускай літаратурнаймовы новых слоў – наватвораў асобнага аўтара, а таксама выцясненне некаторых неўласцівыхбеларускай мове формаў, бо чуйныя да эстэтыкі слова і ладу маўлення аўтары пазбягаюцьслова-штампу, слова-калькі, а імкнуцца да новага слова, якое дазволіць стварыць і новывобраз, і выявіць аўтарскае ўспрыняцце, асэнсаванне навакольнай рэчаіснасці. Перыфраза –той адметны выраз-вобраз, які выяўляе найперш асацыяцыі мастака слова, часам вельмінечаканыя, незвычайныя, а таксама і веданне адметных рысаў пэўнага прадмета, асобы, з’явы.Аўтарская асацыяцыя, заключаная ў перыфразе, вызначаецца вельмі часта нечаканымаўтарскім успрыняццем пэўнага прадмета, з’явы, асобы. Уменне лаканічна стварыць цэлывобраз-характарыстыку ў індывідуальна-аўтарскай перыфразе – паказчык майстэрства пэўнагааўтара. Аналіз паказвае, што сапраўды перыфразы пашыраны ў творчасці паэтаў-філосафаў,чый стыль вызначаецца скандэнсаванасцю слова і думкі ў невялікіх паводле аб’ёму творах.У творах сучасных беларускіх пісьменнікаў, творчасць якіх вылучаецца асацыятыўнасцюмыслення, сустракаем перыфразы, якія з’яўляюцца не толькі важным элементам мастацкагатвора, але і фактам сучаснай мовы. Вылучаныя перыфразы з твораў сучаснай беларускайлітаратуры могуць быць асновай сінанімічнага слоўніка перыфразаў. Прапануем некаторыяматэрыялы – перыфразы з твораў беларускіх пісьменнікаў.АНЁЛ ахоўца душы. Застацца самім сабой / Дазволь мне, ахоўца мае душы (Р. Барадулін). заступнік Боскае волі, ахоўца зямное няволі. Святы анёле, / Заступніку Боскае волі,/ Ахоўца мае зямное няволі, / І ў цішы, і ў гамане / Не адыходзь ад мяне… (Р. Барадулін).АБЛОКІ, ВОБЛАКІ сны, саснёныя глыбіннадумным блакітам. Праплываюць высока аблокі сівыя – /Сны, саснёныя глыбіннадумным блакітам (Р. Барадулін). мелодыя без слоў. А летнім днём блакіт нябёс бясконцы / І воблакі – мелодыя безслоў… (П. Панчанка).АКНО – вока хаты. Вока хаты, акно спакон веку ўзіраецца ў свет, і свет спакон веку ўзіраеццаў акно (А. Разанаў).АРНАМЕНТ – касмічныя пасланні продкаў нашых. Ён (Лявон Баразна. – М.Н.) вяртаўменавіта наскія, беларускія строі, бо не хацеў, каб хай сабе толькі назваю нацыянальныякалектывы мастацкае самадзейнасці і прафесіяналы насілі абноскі вялікадзяржаўніцкага крою.Любы чысты кавалачак паперы прыдаваўся на замалёўку арнаменту, убору, паставы. Бо і ўсамой паставе праяўляецца дух натуры, нацыянальны гонар. Пра арнамент – касмічныяпасланні продкаў нашых – і казаць не даводзіцца (Р. Барадулін).БУСЕЛ перунова служка. Беларуская душа адчувае сваю лучнасць з небам. Па-паганску, зпаганскіх часін. Таму і бусел – перунова служка – самы любімы птах. Любімы спаконна, неэмблемна (Р. Барадулін). спрадвечны ахоўнік беларускага роду. Асабліва балюча глядзець на малюнкібеларускіх дзяцей, якія малююць неаб’яўленую атамную вайну. Забітыя вокны хат, вычварныгрыб, з абліччам нейкай неіснуючай жывёліны, традыцыйны беларускі бусел, спрадвечныахоўнік беларускага роду, і той абвуглены, з нямоглымі крыламі (Р. Барадулін).БУСЕЛ ЧОРНЫ таемны пасол. Што са мною нарабілі / Вы, таемныя паслы: / З песні – / Чорныярабіны, / З казкі – / Чорныя буслы? (П. Панчанка). франт балотны. Ах, манішка! Беленькі паркаль. / Чорны фрак і боты-скараходы. /Гэткі франт балотны, ды, на жаль, / Бегаць па гасцях не мае моды (В. Гардзей).ВАСІЛЁК блакітны агеньчык у жыце. Змрочных паданняў ад роднай зямлі не кажыце. /Скарбаў не злічыш, не зважыш дабра... / Ціха свяці перапёлцы, блакітны агеньчык у жыце! /Кланяйся хвалям, журботная ўдоўка – вярба! (Д. Бічэль). нябесная свечка. Душа беларуская йсціме / Да Бога / З нябеснаю свечкаю – /З васільком (Р. Барадулін). Радзімы сімвал. Такі звычайны і дзівосны Радзімы сімвал – васілёк (Э. Акулін).

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!