11.07.2015 Views

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

СБОРНИК 2011.pdf - Библиотека БрГУ имени А.С. Пушкина

SHOW MORE
SHOW LESS
  • No tags were found...

Create successful ePaper yourself

Turn your PDF publications into a flip-book with our unique Google optimized e-Paper software.

120арганізатарам многіх навуковых форумаў высокага рангу, паспяховай навукова-даследчай працы. Ёнз’яўляецца навуковым кіраўніком многіх магістрантаў і аспірантаў Брэсцкага ўніверсітэта і некаторыхіншых ВНУ нашай краіны.На філалагічным факультэце з другой паловы 90-х гадоў прафесар М. Мішчанчукпрацягвае навукова-арганізацыйную дзейнасць, асновы якой былі закладзены У. Калеснікам, В.Ляшук-Зарэцкай, Г. Малажай, Ц. Ліякумовічам, А. Майсейчыкам. З асобай М. Мішчанчука,яго навукова-даследчай, вучэбна-метадычнай дзейнасцю на факультэце паболелаўніверсітэцкага акадэмізму, прафесійнай філалагічнай дасведчанасці і грунтоўнасці. Менавітапад кіраўніцтвам прафесара М. Мішчанчука на факультэце на працягу пяці год працаваў адзіныў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна Савет па абароне кандыдацкіхдысертацый, а яго членамі былі выкладчыкі-літаратуразнаўцы факультэта. Вучні і паслядоўнікіпрафесара М. Мішчанчука сёння ў пераважнай большасці сталі кандыдатамі філалагічныхнавук, дацэнтамі і паспяхова працуюць у нашым універсітэце. Гэта – С. Шчэрба, В. Смаль,Л. Скібіцкая, Н. Дамброўская, К. Сальнікава. Вядома, што навуковая школа – гэта не тольківызначанае кола праблем, якія глыбока распрацоўваюцца асобным вучоным і яго навуковымкалектывам. Школа – гэта вучні і наступнікі, якія годна працягваюць справу настаўнікаў. Нашыянавукова-філалагічныя дасягненні, што вельмі важна, разбураюць стэрэатыпнае ўяўленне абправінцыйнай вышэйшай навуковай установе і ўзроўні развіцця ў ёй навукі.Сёння мы перажываем час, калі гуманітарныя навукі, мякка кажучы, запатрабаваныя неў першую чаргу, хоць многа гаворыцца аб гуманізацыі ўсіх сфер грамадскага жыцця, і найперш– адукацыйнай. Яна, несумненна, павінна мець сацыякультурную мадэль і адкрывацьмагчымасці для шырокай гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў. Аднак часта мы бачым, якгуманітарна-адукацыйнай сферы зусім неапраўдана прапаноўваюцца вытворчыя,тэхнакратычныя падыходы. Яшчэ ў канцы 80-х гадоў на сустрэчы з берасцейскай моладдзю ўаблвыканкаме У.А. Калеснік паставіў пытанне: “На якім станку робіцца сумленне, пачуццёўласнай годнасці, гуманістычная ўражлівасць ці хоць бы сціпласць і ветлівасць?..” І самадказаў: “Такім цудоўным станком з’яўляюцца зносіны. На гэтым станку мы якраз і працуем, ітой факт, што мы слухаем адны другіх, не абражаем… даказвае плённасць нашай працы паабнаўленні душ, вызваленні ад няведання, нецярпімасці”.Філфак, як ніякі іншы факультэт універсітэта, балюча адчувае і перажываерэфармаванне школы, разбуральныя наступствы дзяржаўнага двухмоўя, якое, на жаль, частаператвараецца ў рускае аднамоўе. Я пераканана, што час неабачліва перакошаных адносін дабеларусазнаўства, філалогіі, як увогуле гуманітарных навук, павінен закончыцца. Заўсёды,нават у застойныя савецкія часы, на розных узроўнях ствараліся спрыяльныя ўмовы дляразвіцця гэтых навук. Ніколі грамадства не сумнявалася, што гуманітарыі працуюць набудучыню, фарміруючы светапогляд і светаразуменне пакаленняў моладзі. Пытанні, яквыхаваць новыя годныя пакаленні (бо якімі яны будуць, такой будзе і Беларусь), як планавацьбудучыню, як выйсці на дабрыню і стваральнасць з драматычнай жыццёвай і грамадскайсітуацыі, паняцці патрыятызму, ахвярнасці, грамадзянскасці, высакароднасці, – не такія ўжо іабстрактныя. І найперш гуманітарыі нясуць за гэта высокую адказнасць перад будучыняй.Мяжа стагоддзяў і пачатак новага, ХХІ стагоддзя, сталі эпохай глабалізацыі, што, нажаль, прывяло да адхілення на другі план культурна-гуманістычных, вечных хрысціянскіх ісцін,універсальных агульначалавечых каштоўнасцей. У наш час на першы план вылучыласяпрагматыка ў шырокім сэнсе, у тым ліку і навуковая. Сучаснае цывілізаванае грамадствазапатрабавала ў першую чаргу хуткаэфектыўныя навуковыя тэхналогіі, прыкладныядысцыпліны і метадалогіі, што забяспечваюць аператыўныя матэрыяльна-тэхнічныя вынікі. Ускладаным мульцікультурным свеце адбываюцца сацыяльныя зрухі, асіміляцыйныя працэсы. Упастчарнобыльскую эру ўзнікла пагроза знікнення беларускай мовы, а значыць беларускайкультуры, этнаса і народа.У новых умовах павінна ўдакладняцца і карэкціравацца парадыгма гуманітарных навук,у тым ліку і філалагічнай, літаратуразнаўчай. На сучасным этапе актуалізуюцца даследаваннібеларускай мовы і літаратуры ў сістэме іншых славянскіх моваў, літаратур і культур.Нягледзячы на шчыльную інфармацыйную запоўненасць сённяшняй сацыякультурнайпрасторы, літаратура была і будзе заставацца побач з іншымі відамі мастацтва важнымскладніком духоўнага стану грамадства, неадменным чыннікам гуманітарнага развіцця асобы.Сёння, магчыма, як ніколі раней, неабходна абгрунтаваць самакаштоўнасць беларускагамастацтва, літаратуры, культуры, традыцыйных духоўных каштоўнасцей беларускага народа,без якіх шмат страціць сусветная полікультурная прастора. Айчыннаму літаратуразнаўству

Hooray! Your file is uploaded and ready to be published.

Saved successfully!

Ooh no, something went wrong!